• Акцябрскі раённы выканаўчы камітэтАкцябрскі раённы выканаўчы камітэт
  • Раённы цэнтр вольнага часуРаённы цэнтр вольнага часу
  • Мемарыял Брацкія магілыМемарыял Брацкія магілы
  • Мясцовая славутасць - заапаркМясцовая славутасць - заапарк
Галоўная / Актуальная інфармацыя

 С 23 снежня Акцябрскі лясгас пачне прадаваць елкі.

23.12.2020

С 23 снежня Акцябрскі лясгас пачне рэалізацыю зялёных прыгажунь на цэнтральным рынку, у мікрараёне № 1 каля дамоў 6-7, і Нараўлянскім мікрараёне каля дома14. Купіць елку можна і ў лясніцтвах.
Работнікі лясгаса раяць не парушаць закон, паколькі прадугледжана адміністрацыйная адказнасць. Согласност.15.22 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных парушэннях на парушальніка накладаецца штраф у памеры ад 5 да 50 базавых велічынь. Такія непрыемнасці, напэўна, не пацешаць напярэдадні навагодніх і калядных святаў. Раяць лесаводы ня руйнавацца і на святочным афармленні, а набыць елку ў іх. Цэны дэмакратычныя. Кошт метровага дрэва - 10 рублёў, больш за метр, у залежнасці ад вышыні - 12, 17 рублёў. У лясніцтвах елі танней. Прапануюцца яловыя і іглічныя букеты за тры рублі.
Майце на ўвазе, што елкі нарыхтоўваюцца ў планавым парадку, таму ў вялікіх аб'ёмах работнікі лясной гаспадаркі высякаць іх не будуць. Плануецца рэалізаваць каля 350 навагодніх дрэў. У мінулым годзе было менш - 290. Таму, варта паспяшацца. Натуральныя дрэвы з лясным пахам ствараюць сапраўды навагоднюю атмасферу. І ў кошце значна саступаюць штучным ёлак. Хоць, і не сапраўдныя ёсць у продажы. Прычым, па абсалютна розным кошце: ад 50 да 2500 рублёў. Набор недарагіх навагодніх цацак з чатырох прадметаў абыйдзецца ў 3-10 рублёў. Святлодыёдную гірлянду можна купіць за 20 рублёў.