• Акцябрскі раённы выканаўчы камітэтАкцябрскі раённы выканаўчы камітэт
  • Раённы цэнтр вольнага часуРаённы цэнтр вольнага часу
  • Мемарыял Брацкія магілыМемарыял Брацкія магілы
  • Мясцовая славутасць - заапаркМясцовая славутасць - заапарк
Галоўная / Гасцям / Культурна-забаўляльны комплекс "Бубнаўка"

Культурна-забаўляльны комплекс "Бубнаўка"

Запрашаем Вас адпачыць у культурна-забаўляльным комплексе "Бубнаўка", размешчаным у маляўнічым кутку Акцябрскага раёна на беразе ракі Пціч.

У комплексе распрацаваны шэраг праграм з рознымі мэтамі наведвання.

Арганізацыя калектыўнага адпачынку

Прапануем унікальную магчымасць выбраць занятак і адпачынак па душы з калегами і блізкімі сябрамі.

Спалучэнне сапраўднай прыроды і камфортных умоў пры арганізацыі дзелавых, спартыўных або забаўляльных мерапрыемстваў - лепшы варыянт з'яднаць супрацоўнікаў, даць ім магчымасць расслабіцца і адпачыць, а таксама даведацца саміх сябе з новага, часам нечаканага боку.

Прапануем арганізацыю і правядзенне:

- карпаратыўных мерапрыемстваў

- прафесійных святаў

-спартакіяд

-канферэнцый

-семінараў

-банкетаў

Арганізацыя сямейных урачыстасцяў:

* дзён нараджэння, юбілеяў, вяселляў

* дзіцячых святаў і ранішнікаў

Арганізацыя індывідуальнага адпачынку

Для размяшчэння наведвальнікаў мы прапануем: гасцявыя летнія хаткі на 2-х,3-х і 4-х чалавек:

гасцявая " Зялёная паляна»

гасцявая " Сонечная даліна»

гасцявая " Бэзавы рай»

гасцявая " Лясная казка»

гасцявая " Ружовыя мары»

Для сямейнага адпачынку - камфартабельныя нумары з выгодамі:

- аднамесны,

- сямейны (двухмесны),

- нумар " Люкс» (на 2-4 чалавек)

Для турыстычных груп пражыванне ў спальных карпусах (пакоі на 10 чалавек);

Для актыўнага і пазнавальнага адпачынку да паслуг адпачывальнікаў:

- наведванне музейных устаноў: Цэнтр гісторыі і культуры, карцінная галерэя, музей міфаў і забабонаў;

- турыстычныя маршруты па маляўнічых месцах Акцябршчыны і месцах рэлігійнага турызму "Проща", праваслаўная царква Пакрова Божай Маці;

- «Зялёныя маршруты» - збор грыбоў, ягад, лекавых траў;

- экалагічныя вандроўкі па запаведных месцах;

- наведванне заапарка;

- веласіпедныя прагулкі па маляўнічых і памятных месцах;

- спортпляцоўка (футбольная, валейбольная);

- руская лазня на дровах, інфрачырвоная саўна;

- адпачынак на пляжы каля ракі Пціч;

- пракат лодак, ровараў, спартыўнага інвентара;

- месца для вогнішча, пікнікоў;

- мангал, барбекю;

- продаж мясцовых прадуктаў;

- кухня (адпачывальнікі маюць магчымасць самастойнага прыгатавання ежы);

- гарачы душ;

- месца для размяшчэння палатачнага гарадка;

- месца для стаянкі аўтамабіляў.

У дні калядных і навагодніх свят на базе культурна – забаўляльнага комплексу «Бубнаўка» дзейнічае сядзіба Дзеда Мароза. Асаблівай папулярнасцю карыстаюцца тэатралізаваныя прадстаўленні з удзелам герояў вядомых казак.

Наш адрас: 247313, Гомельская вобласць,

Акцябрскі раён, в. Бубнаўка

дырэктар-Сухая Таццяна Мікалаеўна.

Падрабязная інфармацыя па тэлефоне:

Velcom (+37529)168 14 00, (+37529) 844 13 72.