Роўна 80 гадоў таму, 6 жнiўня 1941 гады, высокага звання Героя Савецкага Саюза першымі сярод партызан СССР у Вялікай Айчыннай вайне былі ўдастоены нашы землякі Ціхан Піменавіч Бумажкоў і Фёдар Іларыёнавіч Паўлоўскі. Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае гэтай даце прайшло ў г.п.Акцябрскі каля помніка Ціхану Піменавічу Бумажкову.
Ўспомнілі ўдзельнікі патрыятычнага мерапрыемства аб героях Вялікай Айчыннай. Навучэнцы сярэдняй школы №1 і ўдзельнікі студатрада «Чырвоны Кастрычнік» ўшанавалі памяць абаронцаў Радзімы хвілінай маўчання.
Да падножжа помніка Т. П. Бумажкова моладзь ў знак памяці і ўдзячнасці за мірнае неба ўсклалі кветкі.