• Акцябрскі раённы выканаўчы камітэтАкцябрскі раённы выканаўчы камітэт
  • Раённы цэнтр вольнага часуРаённы цэнтр вольнага часу
  • Мемарыял Брацкія магілыМемарыял Брацкія магілы
  • Мясцовая славутасць - заапаркМясцовая славутасць - заапарк
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

«Берагіня» на рэспубліканскім свяце «Купалле» у Александрыі.

08.07.2019

6-7 ліпеня 2019года ў аг. Александрыя Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці адбылося рэспубліканскае свята «Купалле» (Александрыя збірае сяброў).

У рамках свята прайшло шмат мерапрыемстваў, у тым ліку, выступленне творчых калектываў і выканаўцаў,якія прадстаўлялі тэматычныя праграмы-прэзентацыі культурных брэндаў рэгіёнаў рэспублікі.Гомельшчыну прадстаўлялі два фестывалі: рэспубліканскі фестываль фальклорнага мастацтва «Берагіня» і  рэспубліканскі фестываль гумару «Аўцюкі».

Творчая дэлегацыя Акцябрскага раёна прадстаўляла праграму-прэзентацыю рэспубліканскага фестывалю фальклорнага мастацтва «Берагіня» на прысваенне звання-статута «Нацыянальны культурны брэнд».У рамках праграмы-прэзентацыі фестывалю «Берагіня» праходзілі рад мерапрыемстваў: канцэртная праграма, выстава-ярмарка прадукцыі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, гульнёвая праграма.

У канцэртнай  праграме прымалі ўдзел фальклорны гурт «Купалінка» Пратасаўскага сельскага дома народнай творчасці (кіраўнік Святлана Катлярова), узорны фальклорны ансамбль «Рудабельскія зорачкі» ДУК «Акцябрскі цэнтр вольнага часу» (кіраўнік Вольга Дульская), салістка Ганна Верас ДУК «Акцябрскі цэнтр вольнага часу», вядучыя праграмы Вольга Івашына і Сяргей Мартыненка.

На працягу двух дзён фестываль «Берагіня» прэзентавала выстава дэкаратыўна-прыкладной творчасці раённага дома рамёстваў, дапаўненнем да выставы былі фоталетапіс, атрыбутыка фестывалю (вымпел і сцяг). Афармлялі выставумайстры-метадысты з раённага дома рамёстваў Марыя Сарнаўская, Тамара Станіслаўчык, Ірына Дабранская, Кісялёва Юлія, з удзелам Курсевіч Карыны, дырэктара цэнтра гісторыі і культуры Акцябрскага раёна.

Гульнёвую праграму прадстаўляла Таццяна Кур’ян з Любанскага сельскага дома народнай творчасці.

Шмат фестываляў мастацтваў адбываецца на Беларусі. І ўсе яны адлюстроўваюць прыгажосць беларускай культуры ва ўсёй яе разнастайнасці. Але ж рэспубліканскі фестываль фальклорнага мастацтва «Берагіня» – адзіны фестываль у краіне, скіраваны на аўтэнтычныя формы народнай культуры, мастацкую адукацыю і выхаванне дзяцей, падлеткаў, навучэнскай і працоўнай моладзі сродкамі традыцыйнага народнага мастацтва.

«Берагіня» жыве, «Берагіня» будзе жыць, бо тыя апладысменты, якія шчыра даравалі гледачы нашым артыстам і ўдзельнікам прэзентацыі на свяце «Купалле» у Александрыі сведчаць, што жывая традыцыйная культура жыве ў кожнага з нас у сэрцы яшчэ з нараджэння.