• Акцябрскі раённы выканаўчы камітэтАкцябрскі раённы выканаўчы камітэт
  • Раённы цэнтр вольнага часуРаённы цэнтр вольнага часу
  • Мемарыял Брацкія магілыМемарыял Брацкія магілы
  • Мясцовая славутасць - заапаркМясцовая славутасць - заапарк
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Дом рамёстваў усіх чакае, у край майстэрства запрашае

04.09.2019

У ДУК «Акцябрскі раённы дом рамёстваў» прайшоў дзень адчыненых дзвярэй «Дом рамёстваў усіх чакае, у край майстэрства запрашае».

Радасным і запамінальным стаў гэты дзень для навучэнцаў пачатковых класаў ДУА «Акцябрская раённая гімназія». Для рабят была арганізавана аглядная экскурсія па творчых майстэрнях: па вырабе традыцыйнай лялькі, вышыўцы, саломапляценні, ткацтве, папяровай пластыцы, ганчарства.

Напрыканцы мерапрыемства дзеці замацавалі веды правілаў дарожнага руху, прымаючы ўдзел у віктарынах і гульнях.