• Акцябрскі раённы выканаўчы камітэтАкцябрскі раённы выканаўчы камітэт
  • Раённы цэнтр вольнага часуРаённы цэнтр вольнага часу
  • Мемарыял Брацкія магілыМемарыял Брацкія магілы
  • Мясцовая славутасць - заапаркМясцовая славутасць - заапарк
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Цэнтр гісторыі і культуры Акцябрскага раёна прыняў удзел у IV Нацыянальным форуме "Музеі Беларусі"

08.10.2019

З 4 па 6 кастрычніка 2019 г. у г. Брэсце прайшоў IV Нацыянальны форум "Музеі Беларусі". Музеі ў яркай і арыгінальнай форме прадставілі свае калекцыі, новыя культурна-адукацыйныя і экспазіцыйна-выставачныя праекты, прадэманстравалі новыя формы работы з наведвальнікамі і прымяненнем новых тэхналогій. 
Сваі дасягненні на форуме прадставілі супрацоўнікі Цэнтра гісторыі і культуры. Экспазіцыйна-выставачны праект “Рудабельская фальклорная рэспубліка”, які быў прадстаўлены на форуме, прысвечаны гісторыі рэспубліканскага фестываля фальклорнага мастацтва “Берагіня”. 
Асаблівае месца ў выставе займалі выдавецкія матэрыялы (даведнікі, буклеты, афішы, праграмкі, запрашэнні, дыпломы), прысвечаныя фестывалю, творы пераможцаў у конкурсах дэкаратыўна- прыкладного мастатцва (вырабы з саломкі і лазы, традыцыйная вышыўка, карункапляценне, разьба па дрэве, тканнё і пляценне паясоў, выразанне выцінанкі), сувенірная  прадукцыя, матэрыялы па папулярызацыі фестываля ў СМІ.
Экспазіцыйна-выставачны праект “Рудабельская фальклорная рэспубліка” дала гледачу магчымасць яшчэ раз дакрануцца да вечнай прыгажосці народных традыцый нашай Бацькаўшчыны.