• Акцябрскі раённы выканаўчы камітэтАкцябрскі раённы выканаўчы камітэт
  • Раённы цэнтр вольнага часуРаённы цэнтр вольнага часу
  • Мемарыял Брацкія магілыМемарыял Брацкія магілы
  • Мясцовая славутасць - заапаркМясцовая славутасць - заапарк
Галоўная / Адно акно

Адно акно

Служба "Адно акно" Акцябрскага райвыканкама.

Наш адрас:

247319, Гомельская вобл., г.п. Акцябрскі, вул. Савецкая, д. 57, 1-ы паверх.

Тэлефоны: 8 (02357) 3 84 36; 142.

Рэжым працы:

Панядзелак, аўторак, серада, пятніца з 8.00 да 18.00

Чацвер з 8.00 да 20.00

Без перапынку на абед

Выхадны: субота*, нядзеля

Рэжым працы у суботу ўсталёўваецца па папярэдняму запісу грамадзян

Службовая асоба, якая ажыццяўляе непасрэднае кіраўніцтва арганізацыяй дзейнасці службы «адно акно»:

Шлапакова В. У., кіруючы справамі райвыканкама

Кантактны тэлефон: (802357) 3 84 40.

Службовая асоба, якая замяшчае кіраўніцтва дзейнасцю службы «адно акно»:

Тукач Г.М., загадчык сектара па рабоце са зваротамі грамадзян

і юрыдычных асоб райвыканкама

Кантактны тэлефон: (802357) 3 86 30.

Службовая асоба, якая ажыццяўляе арганізацыю работы службы «адно акно»:

Ігнатовіч Н. У., галоўны спецыяліст сектара па рабоце

са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама

Кантактны тэлефон: (802357) 3 84 36.

Службовая асоба, адказная за вырашэнне прававых аспектаў дзейнасці службы «адно акно»:

Іванова Н. К., галоўны юрысконсульт райвыканкама

Кантактны тэлефон: (802357) 3 85 75.

Прыём ажыццяўляюць спецыялісты службы:

Цурко Таццяна Міхайлаўна

Каўярава Аксана Валянцінаўна

Тэлефоны: 8 (02357) 3 84 36; 142.

Асноўнай мэтай службы «адно акно» з'яўляецца:

забеспячэнне ў адным месцы прыёму заяў зацікаўленых асоб аб ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур і выдачы адміністрацыйных рашэнняў па іх у адпаведнасці з пералікам, устаноўленым Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Асноўнымі задачамі службы «адно акно» з'яўляюцца:

забеспячэнне рэалізацыі заяўнага прынцыпу "адно акно" пры звароце зацікаўленых асоб за ажыццяўленнем адміністрацыйных працэдур;

стварэнне ўмоў для падачы ў адным месцы зацікаўленымі асобамі заяў аб ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур;

аказанне бясплатнай кансультатыўнай дапамогі па пытаннях падрыхтоўкі дакументаў, неабходных для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур;

забеспячэнне своечасовай і якаснай падрыхтоўкі дакументаў, неабходных для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур;

выдача адміністрацыйных рашэнняў.

У службе «адно акно» Акцябрскага раённага выканаўчага камітэта арганізавана кансультатыўная дапамога па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур па адзіным рэспубліканскім даведачна-інфармацыйным тэлефонным нумары 142, па якім можна даведацца:

аб найменні адміністрацыйных працэдур;

аб пераліках дакументаў і (або) звестках, якія прадастаўляюцца для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур;

аб тэрмінах ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур;

аб тэрмінах дзеяння даведак або іншых дакументаў, якія выдаюцца пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур;

аб памерах платы, якая спаганяецца пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур;

аб часе прыёму, месцазнаходжанні, нумары службовага тэлефона, прозвішчы, імя, імя па бацьку, пасадзе работніка, які вядзе прыём грамадзян па пытанню ажыццяўлення пэўнай адміністрацыйнай працэдуры;

аб правах і абавязках грамадзян пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур;

аб парадку і тэрмінах абскарджання прынятых адміністрацыйных рашэнняў.

Даведачная інфармацыя па тэлефоне 142 прадастаўляецца бясплатна са стацыянарнага тэлефона (тэлефаванне з тэлефона аператара life:), А1, MTC – па тарыфах аператараў сувязі).

Інфармацыйны памочнік па адміністрацыйных працэдурах"142.БЕЛ".

З дапамогай гэтага дадатка можна атрымаць інфармацыю аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца тым ці іншым органам на тэрыторыі Гомельскай вобласці, звесткі аб графіку асабістага прыёму кіраўнікоў, даведацца аб графіках працы службы «адно акно» і прыёму кіраўнікоў, спецыялістаў райвыканкамаў і іншае.


П Е Р А Л І К АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ ПРАЦЭДУР, ШТО АЖЫЦЦЯЎЛЯЮЦЦА СЛУЖБАЙ «АДНО АКНО»

Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Дзяржаўная сімволіка
Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Гомельскі аблвыканкам
Чырвоны кастрычнік
Гомельаблмаёмасць
Чарга грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў