• Акцябрскі раённы выканаўчы камітэтАкцябрскі раённы выканаўчы камітэт
  • Раённы цэнтр вольнага часуРаённы цэнтр вольнага часу
  • Мемарыял Брацкія магілыМемарыял Брацкія магілы
  • Мясцовая славутасць - заапаркМясцовая славутасць - заапарк
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі

Натарыусы за год правядуць пяць акцый па бясплатным кансультаванні

12.01.2022

12 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пяць рэспубліканскіх акцый па бясплатным кансультаванні грамадзян і прадстаўнікоў бізнесу правядуць беларускія натарыусы ў 2022 годзе. Даты іх правядзення ўстанавіла праўленне Беларускай натарыяльнай палаты, паведамілі БЕЛТА ў БНП.

Звярнуцца да любога натарыуса за бясплатнай кансультацыяй можна 15 сакавіка, 6 мая, 1 ліпеня, 14 кастрычніка і 2 снежня 2022 года. Прыём у гэтыя дні будзе весціся ў адпаведнасці з устаноўленым графікам работы натарыяльных кантор і натарыяльных бюро.

Такія акцыі натарыусы Беларусі штогод праводзяць напярэдадні дзяржаўных свят і іншых памятных дат. У гэтым годзе яны прымеркаваны да святкавання Дня Канстытуцыі Беларусі, Дня Перамогі, Дня Незалежнасці Беларусі, Дня маці і Дня юрыста.

Пры звароце грамадзяне могуць атрымаць адказы на пытанні, якія іх цікавяць і ўваходзяць у кампетэнцыю натарыуса: па афармленні спадчынных правоў, складанні завяшчанняў, шлюбных дагавораў, адчужэнні нерухомай маёмасці, ажыццяўленні выканаўчых надпісаў, прадастаўленні электронных дакументаў для дзяржрэгістрацыі юрыдычных асоб або індывідуальных прадпрымальнікаў або ўнясенні змяненняў у статут (устаноўчы дагавор) натарыусам.

Акрамя таго, у першую суботу кастрычніка 2022 года натарыусы Беларусі прымуць удзел у міжнароднай акцыі па бясплатным кансультаванні грамадзян. Мерапрыемства, як і ў мінулым годзе, пройдзе пад эгідай Міжнароднага саюза натарыята (UINL). Аб тым, у якім фармаце пройдзе гэта акцыя, Беларуская натарыяльная палата загадзя праінфармуе праз СМІ і афіцыйны сайт БНП.

Беларуская натарыяльная палата адзначае папулярнасць і запатрабаванасць акцый па бясплатным кансультаванні сярод грамадзян Беларусі. У мінулым годзе ў ходзе рэспубліканскіх і рэгіянальных акцый адказы на зададзеныя пытанні атрымалі амаль 25 тыс. беларусаў і гасцей рэспублікі. Мэтай мерапрыемстваў з'яўляецца перш за ўсё забеспячэнне абароны правоў і законных інтарэсаў грамадзян, павышэнне ўзроўню правасвядомасці, прававой культуры і дасведчанасці насельніцтва.

Адрасы натарыяльных кантор і натарыяльных бюро, іх кантактныя тэлефоны і актуальныя графікі работы можна ўдакладніць на сайце Беларускай натарыяльнай палаты ў раздзеле "Знайсці натарыуса".-0-

Навіны Беларусі (БЕЛТА)