• Акцябрскі раённы выканаўчы камітэтАкцябрскі раённы выканаўчы камітэт
  • Раённы цэнтр вольнага часуРаённы цэнтр вольнага часу
  • Мемарыял Брацкія магілыМемарыял Брацкія магілы
  • Мясцовая славутасць - заапаркМясцовая славутасць - заапарк
Галоўная / Улада / Выканаўчая ўлада

Выканаўчая ўлада

Кантактная інфармацыя

Акцябрскi раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 247319 Рэспубліка Беларусь, г.п. Акцябрскi, вул. Савецкая,57

Рэжым працы: панядзелак-пятніца-з 8.30 да 17.30

Абед-з 13.00 да 14.00

Тэлефон прыёмнай: (8-02357) 5 42 10

E-mail: oktrik2@oktiabrskiy.gomel-region.by

Старшыня Акцябрскага райвыканкама

Бараноўскi Андрэй Анатольевiч

Прыёмная:+375-2357-5-42-10

Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю райвыканкама.

Пытанні рэалізацыі дзяржаўнай кадравай палітыкі, дзейнасці выканаўчых і распарадчых органаў, абароны, дзяржаўнай бяспекі, унутраных спраў, юстыцыі, фінансаў.

Непасрэдна падпарадкоўваюцца:

галоўны бухгалтар;

структурныя падраздзяленні райвыканкама:

аддзел арганізацыйна-кадравай работы,

фінансавы аддзел,

аддзел унутраных спраў.

Пытанні ўзаемадзеяння з Гомельскім абласным выканаўчым камітэтам, Гомельскім абласным Саветам дэпутатаў, Акцябрскім раённым Саветам дэпутатаў, Камітэтам дзяржаўнага кантролю Гомельскай вобласці, судом Акцябрскага раёна, пракуратурай Акцябрскага раёна, адасобленай групы (Акцябрскага раёна) ваеннага камісарыята Светлагорскага і Акцябрскага раёнаў Гомельскай вобласці.

Узначальвае:

атэстацыйную камісію пры Акцябрскім райвыканкаме,

конкурсную камісію на займанне дзяржаўнай пасады ў Акцябрскім райвыканкаме і яго структурных падраздзяленнях, раённым Савеце дэпутатаў і сельскіх выканаўчых камітэтах,

экзаменацыйную камісію па правядзенні кваліфікацыйнага экзамену для асоб, якія ўпершыню паступаюць на дзяржаўную службу ў Акцябрскі райвыканкам і сельскія выканаўчыя камітэты,

савет садзейнічання прыцягненню інвестыцый.

Першы намеснік старшыні райвыканкама

Гарбар Рыгор Леанiдавiч

Прыёмная:+375-2357-5-34-63

Пытанні развіцця аграпрамысловага комплексу раёна, харчовых рэсурсаў, вытворчасці і перапрацоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі, насенняводства, зямельных адносін, геадэзіі і картаграфіі, гідраметэаралогіі, меліярацыі, хімізацыі.

Непасрэдна падпарадкоўваюцца структурныя падраздзяленні райвыканкама:

упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання,

аддзел землеўпарадкавання.

Пытанні:

адкрытых акцыянерных таварыстваў сельскагаспадарчай галіны,

Акцябрскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя,

установы “Акцябрская раённая арганізацыйная структура рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб'яднання “Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў”,

рэспубліканскага даччынага ўнітарнага прадпрыемства па будаўніцтве і эксплуатацыі меліярацыйных і водагаспадарчых сістэм “Акцябрская перасоўная механізаваная калона 37”,

адкрытага акцыянернага таварыства “Акцябррайаграсэрвіс”,

унітарнага прадпрыемства па аграхімічным абслугоўванні “Акцябраграхімія”,

дзяржаўнай сельскагаспадарчай установы “Акцябрская сортавыпрабавальная станцыя”,

адкрытага акцыянернага таварыства “Акцябрскі завод сухога абястлушчанага малака”,

дзяржаўнага тэхнічнага нагляду,

установы “Акцябрская раённая ветэрынарная станцыя”,

Акцябрскага аграхімаддзела камунальнага ўнітарнага прадпрыемства “Гомельская абласная праектна-пошукавая станцыя хімізацыі сельскай гаспадаркі”,

Акцябрскага філіяла рэспубліканскага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства “Гомельдзяржплемпрадпрыемства”,

Акцябрскай раённай дзяржаўнай інспекцыі па насенняводстве, каранціне і абароне раслін,

дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі дарослых “Цэнтр падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі рабочых упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Акцябрскага райвыканкама”,

фермерскіх гаспадарак.

Пытанні ўзаемадзеяння з Акцябрскай раённай арганізацыяй Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аграпрамысловага комплексу.

Узначальвае:

савет упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама,

атэстацыйную камісію пры Акцябрскім райвыканкаме па атэстацыі галоўных спецыялістаў прадпрыемстваў і арганізацый сельскагаспадарчай галіны,

орган ўладальніцкага нагляду.

Намеснік старшыні райвыканкама

Намочанка Ірына Міхайлаўна

Тэлефон:+375-2357-5-35-60

Пытанні эканомікі і эканамічнай рэформы, развіцця прамысловасці, пытанні гандлю і грамадскага харчавання, спажывецкай кааперацыі, паслуг насельніцтву, эканоміі рэсурсаў, інвестыцыйнай дзейнасці, інавацыйнай дзейнасці, знешнеэканамічнай, банкаўскай дзейнасці, падатковай і фінансавай палітыкі, статыстычнага аналізу, цэнаўтварэння, занятасці, працы і заработнай платы, энергазберажэння, страхавой дзейнасці, прадпрымальніцтва, распараджэння і эфектыўнага выкарыстання дзяржаўнай маёмасці, кантролю за выкананнем сацыяльных стандартаў.

Непасрэдна падпарадкоўваюцца наступныя структурныя падраздзяленні райвыканкама:

аддзел эканомікі,

упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне (у частцы пытанняў працы, занятасці і заработнай платы).

аператыўныя пытанні фінансавага аддзела.

Пытанні:

сектара па Акцябрскім раёне ўпраўлення Дзяржаўнага казначэйства Галоўнага ўпраўлення Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь па Гомельскай вобласці,

аддзела па працы з плацельшчыкамі па Акцябрскім раёне інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Светлагорскім раёне,

аддзела статыстыкі Акцябрскага раёна Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Гомельскай вобласці,

аддзела па аказанні страхавых паслуг па Акцябрскім раёне прадстаўніцтва Белдзяржстраха па Светлагорскім раёне,

Акцябрскага аддзела Гомельскага абласнога ўпраўлення Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь,

дзяржаўнай лесагаспадарчай установы “Акцябрскі лясгас”,

адкрытага акцыянернага таварыства “Акцябрскі камбінат бытавога абслугоўвання”,

Акцябрскага вытворчага ўчастка Энергазбыту рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі “Гомельэнерга”,

Акцябрскага раённага спажывецкага таварыства, прадпрыемстваў і арганізацый гандлю,

цэнтра банкаўскіх паслуг № 331 уг.п. Акцябрскі рэгіянальнай дырэкцыі па Гомельскай вобласці адкрытага акцыянернага таварыства “Белаграпрамбанк”,

цэнтра банкаўскіх паслуг № 319 філіяла № 312 адкрытага акцыянернага таварыства “ААТ Беларусбанк” у г.п. Акцябрскі.

Узначальвае:

савет па развіцці прадпрымальніцтва пры Акцябрскім раённым выканаўчым камітэце,

камісію па ўключэнню ў гаспадарчы абарот невыкарыстоўваемай і неэфектыўна выкарыстоўваемай маёмасці, якая знаходзіцца ва ўласнасці Акцябрскага раёна,

камісію па спісанні невыкарыстоўваемай дзяржаўнай маёмасці, якая знаходзіцца ва ўласнасці Акцябрскага раёна,

камісію па арганізацыі і правядзенні аўкцыёнаў па прадастаўленні зямельных участкаў,

камісію па кантролі і аналізу фінансава-эканамічнага стану прадпрыемстваў і арганізацый раёна,

камісію па кантролі за своечасовай выплатай заработнай платы і выплаты плацяжоў у бюджэт,

камісію па кантролі за своечасовым пагашэннем запазычанасці за энергарэсурсы,

камісію па кантролі за выкананнем правілаў гандлю, цэн і тарыфаў,

камісію па кантролі за эканоміяй і рацыянальным выкарыстаннем паліўна-энергетычных і матэрыяльных рэсурсаў,

камісію па папярэджанні эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтва).

Намеснік старшыні райвыканкама

Елісееў Уладзімір Вячаслававіч

Тэлефон:+375-2357-3-70-19

Пытанні ідэалагічнай работы, аховы здароўя, фармацыі, адукацыі, культуры, спорту і турызму, сродкаў масавай інфармацыі, моладзевай палітыкі, умацавання законнасці, узмацнення барацьбы са злачыннасцю і яе папярэджання, рэлігійных канфесій і нацыянальнасцяў, аздараўлення насельніцтва, сацыяльнай абароны, у тым ліку сацыяльныя пытанні па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, гуманітарнай дапамогі, міграцыі, мерапрыемстваў тэрытарыяльнай абароны і мабілізацыйнай падрыхтоўкі, арганізацыйнага забеспячэння выбараў, рэферэндумаў і іншых важных грамадска-палітычных кампаній і мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў раёне, сувязяў з грамадскімі арганізацыямі (акрамя раённай арганізацыі рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб'яднання АСВОД – “Таварыства ратавання на водах”, установы “Акцябрская раённая арганізацыйная структура рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб'яднання “Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў”), палітычнымі партыямі.

Непасрэдна падпарадкоўваюцца структурныя падраздзяленні райвыканкама:

упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне (акрамя пытанняў працы, занятасці і заработнай платы, аховы працы і тэхнікі бяспекі),

аддзел адукацыі, спорту і турызму,

аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі.

Аператыўныя пытанні аддзела арганізацыйна-кадравай работы, аддзела ўнутраных спраў, адасобленай групы (Акцябрскага раёна) ваеннага камісарыята Светлагорскага і Акцябрскага раёнаў Гомельскай вобласці.

Пытанні:

установы аховы здароўя “Акцябрская цэнтральная раённая бальніца”,

дзяржайнай установы “Акцябрскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі”,

цэнтральнай аптэкі № 60 Акцябрскага раёна,

прадстаўніцтва “Гомельскае абласное ўпраўленне Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва” па Акцябрскім раёне,

дзяржаўнай установы “Рэдакцыя газеты “Чырвоны Кастрычнік”,

установы адукацыі “Акцябрскі дзяржаўны прафесійны ліцэй”,

аддзяленняў паштовай сувязі Жлобінскага раённага вузла паштовай сувязі Гомельскага філіяла рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Белпошта”,

Акцябрскага ўчастка электрасувязі Калінкавіцкага занальнага вузла электрасувязі Гомельскага філіяла рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Белтэлекам”,

установы “Акцябрскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва”,

Узначальвае:

камісію Акцябрскага райвыканкама па прысваенні класаў дзяржаўных служачых,

конкурсную камісію па фарміраванні рэзерву кіруючых кадраў Акцябрскага райвыканкама,

камісію па справах непаўналетніх райвыканкама,

раённую прызыўную камісію,

раённую камісію па барацьбе з п'янствам, алкагалізмам і наркаманіяй,

камісію па выплаце дапамог на пахаванне з мясцовага бюджэту,

камісію па прызначэнні дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі,

камісію па арганізацыі прыёму замежнай бязвыплатнай дапамогі і аздараўленні дзяцей за мяжой,

назіральную камісію за дзейнасцю крымінальна-выканаўчай інспекцыі раённага аддзела ўнутраных спраў,

камісію па справах былых партызан і падпольшчыкаў Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гадоў,

камісію па садзейнічанні і кантролі за выкананнем заканадаўства аб свабодзе сумлення, веравызнання і рэлігійных арганізацыях,

камісію па пытаннях аздараўлення і санаторна-курортнага лячэння насельніцтва,

камісію па прадастаўленні льготных крэдытаў выпускнікам дзяржаўных устаноў вышэйшай і сярэдніх спецыяльных адукацый,

раённую пастаянна дзеючую камісію па рэалізацыі патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11.03.2004 г. № 1 “Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны”,

раённую мабільную групу,

камісію па супрацьдзеянні карупцыі,

камісію па ўстанаўленні статусу пацярпелага ад катастрофы на ЧАЭС,

рабочую групу па развіцці аграэкатурызму ў Акцябрскім раёне,

раённы каардынацыйны савет па развіцці турызму,

раённы каардынацыйны савет па прафілактыцы ВІЧ-інфекцыі і венерычных хвароб,

раённы каардынацыйны савет па выкананні Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24.11.2006 г. № 18 “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у сацыяльна неўладкаваных сем'ях”,

раённы каардынацыйны савет грамадскіх пунктаў аховы правапарадку,

раённы каардынацыйны савет па дэмаграфічнай бяспецы,

раённы Савет па працоўных і сацыяльных пытаннях,

раённы штаб добраахвотных дружын,

камісію для разгляду пытанняў сацыяльнага абслугоўвання ў замяшчальнай сям'і і аказання сацыяльных паслуг на падставе дагавора пажыццёвага змяшчэння з утрыманнем,

часовую камісію па садзейнічанні перапісу насельніцтва Акцябрскага раёна 2019 года,

раённую рабочую групу па арганізацыі прафілактычнай работы з грамадзянамі, якія вядуць антыграмадскі лад жыцця,

раённую групу па каардынацыі дзейнасці назіральных камісій Акцябрскага раёна,

эвакуацыйную камісію.

Намеснік старшыні райвыканкама

Кісялеў Вiктар Пятровiч

Тэлефон:+375-2357-5-35-20

Пытанні развіцця будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, надзвычайных сітуацый, размеркавання і выкарыстання капітальных укладанняў, добраўпарадкавання тэрыторыі раёна, аховы працы і тэхнікі бяспекі, транспарту, аўтамабільных дарог.

Непасрэдна падпарадкоўваюцца структурныя падраздзяленні райвыканкама:

аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва,

упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне (па пытаннях аховы працы і тэхнікі бяспекі).

Пытанні:

вытворчага ўчастка г.п. Акцябрскі філіяла “Аўтобусны парк № 5“ г. Светлагорска адкрытага акцыянернага таварыства “Гомельаблаўтатранс”,

Акцябрскага раёна газазабеспячэння філіяла вытворчага ўпраўлення “Жлобінгаз” рэспубліканскага вытворчага ўнітарнага прадпрыемства “Гомельаблгаз”,

Акцябрскага філіяла камунальнага ўнітарнага прадпрыемства па забеспячэнні палівам “Гомельаблпаліва”,

камунальнага жыллёвага ўнітарнага прадпрыемства “Акцябрскае”,

Акцябрскага бюро Рэчыцкага філіяла рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Гомельскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры”,

будаўнічага ўнітарнага прадпрыемства “Жыткавіцкая перасоўная механізаваная калона № 97” ААТ “Палессебуд”,

Акцябрскай раённай інспекцыі энерганагляду,

Акцябрскага ўчастка Светлагорскага дарожна-рамонтна-будаўнічага ўпраўлення № 207 камунальнага праектна-рамонтна-будаўнічага ўнітарнага прадпрыемства “Гомельаблдарбуд”,

Акцябрскага раёна электрычных сетак філіяла “Рэчыцкія электрычныя сеткі” рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Гомельэнерга”,

камунальнага ўнітарнага даччынага прадпрыемства “Упраўленне капітальнага будаўніцтва Светлагорскага раёна”,

лінейнай дарожнай дыстанцыі № 443 дарожнага эксплуатацыйнага ўпраўлення № 44 рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Гомельаўтадар”,

Акцябрскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях установы “Гомельскае абласное ўпраўленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь”,

станцыі Рабкор рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Магілёўскае аддзяленне Беларускай чыгункі”,

раённай арганізацыі рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб'яднання АСВОД – “Таварыства ратавання на водах”.

Узначальвае:

камісію па бяспецы дарожнага руху,

камісію па прыёмцы ў эксплуатацыю аб'ектаў індывідуальнага будаўніцтва,

камісію па жыллёвых пытаннях,

камісію па налічэнні аднаразовых субсідый на будаўніцтва (рэканструкцыю) або куплю жылых памяшканняў,

камісію па надзвычайных сітуацыях пры Акцябрскім райвыканкаме,

міжведамасную камісію па абследаванні стану шматкватэрных, блакіраваных і аднакватэрных жылых дамоў і іх прыдамавых тэрыторый, кватэр у шматкватэрных і блакіраваных жылых дамах, прызнанне іх не адпаведнымі (адпаведнымі) устаноўленым для пражывання санітарным і тэхнічным патрабаванням,

камісію для праверкі ведаў па пытаннях аховы працы пры Акцябрскім райвыканкаме,

раённую конкурсную камісію па правядзенні агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю работы па ахове працы,

камісію па абследаванні стану жылых дамоў, размешчаных у сельскай мясцовасці,

камісію па прыняцці рашэнняў аб прадастаўленні фінансавай падтрымкі ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22.11.2007 г. № 585,

камісію па выбары месца размяшчэння аб'ектаў будаўніцтва,

камісію па прафілактыцы вытворчага траўматызму і прафесійнай захваральнасці пры Акцябрскім райвыканкаме,

камісію па кансервацыі незавершаных будаўніцтвам аб'ектаў,

камісію па разглядзе пытанняў выдалення, перасадкі аб'ектаў расліннага свету,

зямельную камісію Акцябрскага райвыканкама,

камісію па кантролі і аналізу спажывання цеплавой энергіі для патрэб ацяплення жыллёвага фонду,

раённы штаб па каардынацыі пытанняў навядзення парадку на зямлі і добраўпарадкаванні населеных пунктаў раёна.

Кіраўнік справамі райвыканкама

Шлапакова Валянцiна Уладзіміраўна

Тэлефон: +375-2357-5-35-40

Пытанні арганізацыі падрыхтоўкі і афармлення пасяджэнняў райвыканкама, кантролю за выкананнем заканадаўчых і распарадчых актаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, рашэнняў аблвыканкама і райвыканкама, распараджэнняў старшыні аблвыканкама, распараджэнняў і даручэнняў старшыні райвыканкама, за выкананнем плана работы райвыканкама, пытанні матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння дзейнасці райвыканкама і Акцябрскага раённага Савета дэпутатаў, выканання ўнутранага распарадку райвыканкама, прававога забеспячэння дзейнасці райвыканкама, выкарыстання аўтатранспарту райвыканкама, забеспячэння абароны дзяржаўных сакрэтаў, працы са зваротамі грамадзян, працы з грамадзянамі па прынцыпе “адно акно” дзяржаўных органаў і іншых дзяржаўных арганізацый на тэрыторыі раёна, аператыўныя пытанні дзейнасці сельскіх выканаўчых камітэтаў.

Непасрэдна падпарадкоўваюцца структурныя падраздзяленні і спецыялісты райвыканкама:

аддзел запісу актаў грамадзянскага стану,

сектар па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб,

галоўны юрысконсульт.

Аператыўныя пытанні галоўнага бухгалтара райвыканкама.

Пытанні:

дзяржаўнай установы “Акцябрскі раённы архіў”.

Узначальвае:

адміністрацыйную камісію пры райвыканкаме,

камісію па пераглядзе стажу дзяржаўнай службы работнікам Акцябрскага райвыканкама і сельскіх выканаўчых камітэтаў,

пастаянна дзеючую камісію па арганізацыі і правядзенні конкурсаў, электронных аўкцыёнаў або працэдур запыту цэнавых прапаноў для забеспячэння дзяржаўных закупак тавараў (работ, паслуг) для ўласных патрэб райвыканкама за кошт сродкаў раённага бюджэту,

камісію па інвентарызацыі, спісанню і знішчэнню бланкаў строгай справаздачнасці.