• Октябрьский районный исполнительный комитетОктябрьский районный исполнительный комитет
  • Районный центр досугаРайонный центр досуга
  • Мемориал Братское кладбищеМемориал Братское кладбище
  • Местная достопримечательность - зоопаркМестная достопримечательность - зоопарк
Главная / Новости / Новости района

Лепшыя сярод лепшых

02.03.2020

На базе гімназіі №56 горада Гомеля імя А. А. Вішнеўскага ў чарговы раз прайшоў абласны лінгвістычны конкурс “Ведай родную мову”. Выдатныя веды прадэманстравалі на ім вучаніцы Акцябрскай раённай гімназіі – дзесяцікласніца Аміна Назарава і васьмікласніца Паліна Арчугова. Абедзве дзяўчыны занялі першыя месцы ў сваіх узроставых катэгорыях.
Конкурс “Ведай родную мову” вельмі складаны, прыняць у ім удзел могуць не ўсе жадаючыя. На яго запрашаюць пераможцаў трэцяга этапа абласной алімпіяды па беларускай мове і літаратуры. І праводзіцца ён з мэтай развіцця інтэлектуальнага патэнцыялу навучэнцаў, выяўлення здольных, лінгвістычна адораных дзяцей.
Пра перамогі Аміны Назаравай мызаўседы з радасцю расказваем. І вось – новая падстава, каб яшчэ раз успомніць гэтую таленавітую дзяўчыну. Не так даўно Аміна заняла другое месца ў складаным інтэлектуальным спаборніцтве – абласной алімпіядзе па беларускай мове і літаратуры. Гэта вельмі добры вынік, які даў дзяўчыне магчымасць увайсці ў склад каманды вобласці для ўдзелу ў заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды. Нагадаем, што год назад вучаніца выдатна прадставіла наш раён на рэспубліцы, заняўшы трэцяе месца. Але сёлета Дыплом другой ступені на вобласці Аміну не зусім задаволіў. І таму на конкурс “Ведай родную мову” яна ехала с адной мэтай – даказаць, што можа быць першай. І ў яе гэта атрымалася на “дзесяць з плюсам”. Дзяўчына не без цяжкасцяў, але здолела абыйсці моцных сапернікаў з ліку пераможцаў абласной алімпіяды. Гэта былі ў асноўным вучні гарадскіх гімназій і ліцэяў.
Паліна Арчугова ў конкурсе “Ведай родную мову” прымала ўдзел ўпершыню. Яе сапернікамі былі вучні 8 класаў, якія ў мінулым годзе сталі пераможцамі трэцяга этапа абласной алімпіяды па беларускай мове і літаратуры. Зразумела, канкурэнцыя была моцнай, але наша гімназістка ўпэўнена заняла першае месца. Хаця, па яе прызнанню, былі і хваляванне, і страх.

Пасля кожнай складанай працы, конкурсу, спаборніцтва любы чалавек хоча адпачыць. А камандзе Таццяны Сяргееўны пакуль аб гэтым марыць рана. Наперадзе ў дзяўчат новыя старты. Паліну чакае прадметная алімпіяда для вучняў 4-8 класаў, а ў Аміны цяжкая работа па падтрыхтоўцы да рэспубліцы. Пажадаем дзяўчатам поспехаў і новых перамог!