• Октябрьский районный исполнительный комитетОктябрьский районный исполнительный комитет
  • Районный центр досугаРайонный центр досуга
  • Мемориал Братское кладбищеМемориал Братское кладбище
  • Местная достопримечательность - зоопаркМестная достопримечательность - зоопарк
Главная / Новости / Новости района

Раённы этап абластнога конкурсу чытальнікаў "Захаваем свет разам"

24.03.2020

На аснове палажэння Гомельскага абласнога аддзялення  грамадскага   аб’яднання  “Саюз пісьменнікаў  Беларусі” ад 27.01.2020 № 8, з мэтай стымулявання чытацкіх інтарэсаў школьнікаў, павышэння цікавасці да выразнага чытання мастацкіх твораў 20 сакавіка 2020 года  на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 2 г.п.Акцябрскі” праведзены раённы этап XIV абласнога конкурсу чытальнікаў “Захаваем свет разам!”.
У раённым этапе конкурсу прынялі ўдзел 26 вучняў з 13 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі раёна ва ўзросце 12-17 гадоў.
Дыпломамі I ступені узнагароджаны 4 вучня, дыпломамі II ступені – 7 вучняў, дыпломамі III ступені – 4 вучня.  Вялікі дзякуй вучням і іх настаўнікам за актыўны ўдзел і якасную падрыхтоўку да конкурсу.
У абласным этапе, які адбудзецца ў маі ў г.Жыткавічы, прадставіць наш раён вучаніца дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 1 г.п.Акцябрскі імя А.Р.Салаўя» Шурпач Дар’я.
 Жадаем Дар’і поспехаў у абласным этапе XIV абласнога конкурсу чытальнікаў “Захаваем свет разам!”.