Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

З навагоднімі і каляднымі святамі павіншавалі жыхарку Акцябрскага, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Ганну Аляксееўну Пятух

03.01.2025
З навагоднімі і каляднымі святамі павіншавалі жыхарку Акцябрскага, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Ганну Аляксееўну Пятух

У рамках рэспубліканскай акцыі "Ад усёй душы" віншаванні з навагоднімі і каляднымі святамі прымала ветэран Вялікай Айчыннай вайны Ганна Аляксееўна Пятух. Яе павіншавалі старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Луцковіч і начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Таццяна Габінетава. Госці адрасавалі Ганне Аляксееўне ад кіраўніцтва раёна пажадання моцнага здароўя, добрага настрою, бадзёрасці духу і даўгалецця. Уручылі доўгажыхарцы салодкія падарункі і падпіску на раённую газету "Чырвоны Кастрычнік".

© АКЦЯБРСКI РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2025.