Главная / Жителям / Каляндар знамянальных і памятных дат

Каляндар знамянальных і памятных дат

Каляндар памятных дат і падзей
Акцябрскага раёна 2024 год

 

2024 год знакавы для нашага раёна: 85 – годдзе з дня утварэння раёна, 80 - годдзе вызвалення ад нямецка- фашысцкай захопнікаў і 70 гадоў з часу утварэння г.п. Акцябрскі, як раённага цэнтра.


Непасрэднае дачыненне да ўсіх падзей у развіцці і вывучэнні краязнаўчай дзейнасці раёна маюць работнікі культуры, якія ў першую чаргу павінны ведаць гісторыю сваёй малой радзімы, быць актыўнымі прапагандыстамі краязнаўчых матэрыялаў з мэтай грамадска- патрыятычнага выхавання насельніцтва.


Акцябршчына мае багатую гісторыю, якую неабходна данесці да насельніцтва раёна, асабліва моладзі і падлеткаў.

 

Знамянальныя і памятныя даты раёна

455 гадоў з часу (1569) уваходу Рудабельшчыны (Акцябрскі раён) ў склад Рэчы Паспалітай.
375 гадоў з моманту (1649г.) праходжання антыфеадальных выступленняў на Рудабельшчыне.
180 гадоў з часу (1844г.) уваходжання вескі Ляскавічы ва ўладанні памешчыка Дабравольскага.
150 гадоў з часу канфіскацыі маёнтка Карпілаўка ў памешчыка Дамініка Лапы і перадачы яго барону Ліліенфельду (1874г.).
135 гадоў з часу(1889г.) вёска Шкава ва ўладанні памешчыкаў Данілеўскіх.
130 гадоў з дня нараджэння Ляўкова Максіма Архіпавіча (28.04.1894г., в. Кавалі – 29.10.1937), дзяржаўнага дзеяча БССР, арганізатара і кіраўніка камуністычнага падполля і партызанскага руху на Беларусі. Рэпрэсіраваны ў 1937 г. Рэабілітаваны ў 1957 г.
120 гадоў з часу (1904г.) пабудовы царквы ў мястэчку Прошча ля в. Заазер’е.
100 гадоў з дня (1924г.) адкрыцця хаты- чытальні ў в. Ляскавічы
100 гадоў з моманту уваходжання в. Забалацце ў склад Ляскавічскага сельскага Савета, першы старшыня- Бабовік Пётр Кузьміч.
100 гадоў з дня ўтварэння (20.08.1924г.) Гацкага с. Савета.
100 гадоў з дня арганізацыі (20.08.1924г.) Валосавіцкага с. Савета.
95 гадоў з дня ўтварэння (1929г.) калгасаў імя Фрунзе в.в. Некрашы, Новікі, Нестанавічы, Мушычы, Гуслішчы.
95 гадоў з часу (1929г.) адкрыцця пачатковай школы ў в. Гарохавішчы.
95 гадоў з часу (1929г.) пабудовы школы ў в. Пратасы.
95гадоў з часу (1929г.) пераіменавання Рудабельскай воласці ў Акцябрскую.
95 гадоў з дня ўтварэння калгаса імя Кірава (1929г.)
90 гадоў з дня (1929г.) нараджэння Крыпскага Адама Міхайлавіча, кандыдата фізіка- матэматычных навук (п.Кавалі).
95 гадоў з дня ўтварэння (1929г.) калгаса “Сознание” у в. Новая- Дуброва, першы старшыня Каленкевіч Іван Васільевіч.
95 гадоў з часу ўтварэння калгаса (1929г) “Беларускі гаспадар”, першы старшыня Драпеза Рыгор Іванавіч
90 гадоў з дня нараджэння Халадка Леаніда Алексеевіча (1934г.), загадчыка кафедры Беларускага агратэхнічнага універсітэта, прафесара.
85 гадоў з часу (1939г.) ўтварэння раённага аддзела адукацыі.
85 гадоў з часу (1939г.) прыезду на працу ў в. Новая – Дуброва Кліменка. В.Д., прапраўнучкі А.С.Пушкіна
85 гадоў з часу уваходжання (чэрвень 1939г.) в. Забалацце ў склад Акцябрскага раёна Палескай вобласці.
85 гадоў з дня ўключэння (1939г.) Пратасаўскага с. Савета ў склад Акцябрскага раёна Палесскай вобл.
85 гадоў з дня ўтварэння (28.06.1939г.) Акцябрскага раёна ў складзе Палескай вобласці, потым скасаваны. Адноўлены 30 ліпеня 1966 года.
80 гадоў назад (05.02.1944г.) карнікі расстралялі і спалілі 87 жыхароў в. Забалацце .
80 гадоў з дня (1944г.) разгрома варожага гарнізона ў в. Пратасы 37-й партызанскай брыгадай імя Ф.Я.Пархоменкі.
80 гадоў з часу гібелі ў в. Гаць Краўчука Макара Аляксеевіча (25.06.1944г.), бацькі першага Прэзідэнта Украіны Краўчука М.М.
80 гадоў з дня гібелі Мазейкі Уладзіміра Аляксеевіча (1944г.), юнага партызана.
80 гадоў з пачатку 3-га этапу рэйкавай вайны (20.06.1944г) беларускіх партызан на чыгуначных камунікацыях ворага, які праходзіў на тэрыторыі Акцябрскага раёна.
80 гадоў з моманту дзейнасці (15.03.- 04.07.1944г.) Акцябрскага падпольнага РК ЛКСМБ.
80 гадоў з моманту існавання лагераў смерці ў Азарычах (сак. – чэрвень 1944г.), в.в. Дзерць, Дзербін, Мікуль-Гарадок,Параслішча, Рудабелка, Слабодка, Юркі, ст. Чорныя Брады.
80 гадоў з дня подзвіга С.Д.Романа (24.06.1944 г.), гвардыі радавога, Героя Савецкага Саюза, які паўтарыў подзвіг А.Матросава ля в. Пружынішчы.
80 гадоў з дня подзвігу савецкіх танкістаў Бухтуева М.А., Камарова Д.Е. (25.06.1944 г.), якія ажыцявілі таран фашысцкага бронепоезда ля ст. Чорныя Брады
80 гадоў з дня вызвалення (27.06.1944 г.) Акцябрскага раёна ад нямецка- фашысцкіх захопнікаў.
80 гадоў з пачатку дзейнасці (21.08.1944г.) раённага знішчальнага батальёнадля ліквідацыі рэшткаў нямецка- фашысцкіх фарміраванняў.
80 гадоў назад (01.09.1944г.) пачаліся заняткі ў пачатковых школах раёна .
80 гадоў з дня гібелі Пінчука Андрэя Міхайлавіча(24.12 1944), Героя Савецкага Саюза , уражэнец в. Рассвет.
75 гадоў з дня нараджэння Вераса Анатоля Ісакавіча, кандыдата медыцынскіх навук, в. Граб’ё.
75 гадоў з дня нараджэння Калінічэнкі Валерыя Іванавіча (21.08.1949г), пісьменніка, вучыўся ў СШ №1 у г.п. Акцябрскім . Лаўрэат некалькі літаратурных прэмій. Заслужаны работнік Расійскай Федэрацыі.
70 гадоў з часу ўваходжання (08.01.1954г.) Акцябрскага раёна ў склад Гомельскай вобласці.
70 гадоў з дня ўтварэння (1954г, жнівень) г.п. Акцябрскі (у склад пасёлка ўвайшлі в.в.Карпілаўка, Рудня, Рудабелка) .
70 гадоў з дня ўтварэння (1954г, жнівень) Акцябрскага лясгаса на базе Глускага лясгаса Мiнскай вобласцi у межах тэрыторыi Акцябрскага раёна (прыказ па Мiнiстэрству лясной гаспадаркi БССР №556).
55 гадоў з часу( 1959г.) выхаду ў свет кнігі вершаў для дзяцей “Каля кастра” Марка Смагаровіча.
55 гадоў з часу адкрыцця (01.09.1969 г.) Акцябрскай музычнай школы, цяпер Дзяржаўная установа адукацыі “Дзіцячая школа мастацтваў г.п. Акцябрскі”.
55 гадоў з дня (1969г.) стварэння саўгаса “Праўда” з калгасаў “Камсамолец” і “Праўда”
55 гадоў з дня (1969г.) адкрыцця бібліятэкі ў в. Пратасы.
50 гадоў з часу (1974 г.) выхаду ў свет кнігі Л.М.Дробава “По истории белорусского искусства. Живопись Белоруссии ХІХ - нач.ХХ в.”.
45 гадоў з дня (1979г.) аб’яднання калгасаў імя Леніна і “Малады ленінец” у калгас імя Леніна.
45 гадоў з часу заснавання (1979) біялагічнага заказніка “Бабінец” рэспубліканскага значэння ў Акцябрскім раёне (пл. 830,7 га) з мэтай захавання і рацыянальнага выкарыстоўвання каштоўных лесабалотных экалагічных сістэм, жывёл (барсук, чорны бусел, шэры журавель) і раслін занесеных у Чырвоную кнігу Беларусі. З’яўляецца аб’ектам экалагічнага турызму.
40 гадоў з часу (1984г.) адкрыцця новай школы ў в. Майсееўка.
40 гадоў з часу (1984г.) адкрыцця школы- сада ў в. Лаўстыкі.
35 гадоў з часу (1989г.) ўтварэння раённага арганізацыйна- метадычнага аддзела (РАМЦ).
35 гадоў з дня (1979г.) адкрыцця культурна- спартыўнага цэнтра в. Рассвет .
30 гадоў з часу (1994г.), калі наша зямлячка, Старавойтава Людміла стала пераможцай чэмпіяната РБ па лёгкай атлетыцы
30 гадоў з дня пабудовы новага ФАПа в.Гарохавішчы (1994г.)
30 гадоў з часу заснавання (1994) народнага хору работнікаў культуры Акцябрскага гарадскога цэнтра вольнага часу. Званне народнага прысвоена ў 2000 г. Лаўрэат і дыпламант фестываляў:Усебеларускага народнага матва “Беларусь – мая песня” (2004), харавога мастацтва імя Т.К.Лапацінай (2005, 2009) і іншых конкурсаў, аглядаў, свят.

Каляндар дат і падзей Акцябрскага раёна на 2023 год

Каляндар памятных дат і падзей Акцябрскага раёна на 2022 год

Каляндар памятных дат і падзей Акцябрскага раёна на 2021 год

Каляндар памятных дат і падзей Акцябрскага раёна на 2020 год