У рамках рэспубліканскай акцыі "Ад усёй душы" віншаванні з навагоднімі і каляднымі святамі прымала ветэран Вялікай Айчыннай вайны Ганна Аляксееўна Пятух. Яе павіншавалі старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Луцковіч і начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Таццяна Габінетава. Госці адрасавалі Ганне Аляксееўне ад кіраўніцтва раёна пажадання моцнага здароўя, добрага настрою, бадзёрасці духу і даўгалецця. Уручылі доўгажыхарцы салодкія падарункі і падпіску на раённую газету "Чырвоны Кастрычнік".
Да спіса