Галоўная / Актуальная інфармацыя
Актуальная інфармацыя
13.01.2025

Старшыня Жлобінскага міжраённага камітэта дзяржаўнага кантролю Руслан ГЛУШКО правядзе прыём грамадзян

Старшыня Жлобінскага міжраённага камітэта дзяржаўнага кантролю ГЛУШКО Руслан Аляксандравіч у рамках правядзення адзінага дня прыёму грамадзян 15 студзеня 2025 года з 11.00 да 13.00 правядзе выязны прыём жыхароў рэгіёна ў кабінеце 108 Акцябрскага райвыканкама.

Спектр тэм, якія цікавяць Камітэт дзяржкантролю, разнастайны: ад пытанняў выкарыстання бюджэтных сродкаў, фінансава-гаспадарчай дзейнасці прамысловых, аграрных, будаўнічых прадпрыемстваў, арганізацый жыллёва-камунальнай гаспадаркі і сацыяльнай сферы да працы службоўцаў з грамадзянамі, рашэннях праблем рэгіёна і кожнага пэўнага чалавека.

Падчас прыёму вы можаце паведаміць пра факты парушэння заканадаўства, выпадкі безгаспадарлівасці, абмеркаваць працу мясцовай вертыкалі ўлады, задаць пытанні, якія вас цікавяць. Ніводны зварот не застанецца без увагі. Канструктыўныя прапановы грамадзян знойдуць прымяненне ў рамках кампетэнцыі кантрольнага ведамства.

Папярэдні запіс па тэл. 3-84-10.

Да спіса