Вытворчасць прамысловай прадукцыі і запасы гатовай прадукцыі на складах прамысловых прадпрыемстваў
У студзені - снежні 2025 года індэкс прамысловай вытворчасці да ўзроўню 2024 года склаў 110,1 %, пры заданні 101,3 %.
За справаздачны перыяд ІФА склала: па падсекцыі CА "Вытворчасць прадуктаў харчавання" - 114,3 %, па падсекцыі СВ "Вытворчасць тэкстыльных вырабаў, адзення, вырабаў са скуры і футра" - 59,6 %, па падсекцыі СН "Металургічнае вытворчасць, вытворчасць гатовых металічных вырабаў, акрамя машын і абсталявання" – 90,8 %, па падсекцыі СМ "Вытворчасць іншых гатовых вырабаў, рамонт, мантаж машын і абсталявання" - 112,8%, па секцыі D "Забеспячэнне электраэнергіяй, газам, парай, гарачай вадой" - 109,4% і па секцыі E "Водазабеспячэнне, збор, апрацоўка і выдаленне бяспечных адходаў" - 112,6%.
Аб'ём адгружанай прамысловай прадукцыі ў фактычных адпускных цэнах па Акцябрскiм раёне за справаздачны перыяд склаў 49465 тыс. рублёў, што на 6138 тыс. рублёў больш за ўзровень мінулага года.
Удзельная вага адгружанай прадукцыі да аб'ёму вырабленай прадукцыі з улікам кошту давальніцкай сыравіны па Акцябрскiм раёне склала 98,1 %.
Запасы гатовай прадукцыі па стане на 01.01.2026 года на складах прамысловых арганізацый раёна ў сярэднямесячным аб'ёме вытворчасці склалі 20,1% ці 846 тыс. рублёў.
Інвестыцыі ў асноўны капітал
Аб'ём інвестыцый у асноўны капітал за студзень-снежань 2025 года ў цэлым па Акцябрскiм раёне 104,548 млн. рублёў, што складае 122,1% да ўзроўню справаздачнага перыяду 2024 года ў супастаўных цэнах, у тым ліку:
рэспубліканскія арганізацыі - 71,939 млн. рублёў, тэмп росту 116,2%;
арганізацыі, падпарадкаваныя мясцовым выканаўчым і распарадчым органам - 27,100 млн. рублёў, тэмп росту 170,7%, з іх сельскагаспадарчыя арганізацыі - 14,885 млн. рублёў, тэмп росту 124,8%;
арганізацыі, якія не маюць ведамаснай падпарадкаванасці - 5,509 млн. рублёў, тэмп росту - 72,4%.
Тэхналагічная структура інвестыцый
20,6% усіх інвестыцыйных сродкаў ці 21,492 млн. рублёў накіравана на будаўніча-мантажныя работы.
Рознічны тавараабарот
Рознічны тавараабарот у студзені-снежні 2025 года склаў 72 587,1 тыс. рублёў, або 117,1% у фактычных цэнах, або 109,1% у супастаўных цэнах да ўзроўню 2024 года пры прагнозе 104,9%.
Рознічны тавараабарот арганізацый гандлю ў студзені-снежні 2025 года склаў67 151,5 тыс. рублёў, або 117,8% у фактычных цэнах, або 109,8% у супастаўных цэнах да ўзроўню 2024 года. У студзені-снежні 2025 года рознічны тавараабарот на 92,5 % фарміраваўся арганізацыямі гандлю і на 7,5 % - індывідуальнымі прадпрымальнікамі і фізічнымі асобамі (за аналагічны перыяд 2024 года - адпаведна 92,2 % і 7,8 %).
У рознічным тавараабароце ўдзельная вага харчовых прадуктаў, напіткаў і тытунёвых вырабаў (харчовыя тавары) у студзені-снежні 2025 года склала 68,9 %, нехарчовых тавараў - 31,1 % (у 2024 годзе - адпаведна 70,6 % і 29,4 %). У студзені-снежні 2025 года насельніцтву прададзена харчовых тавараў на 46254,9 тыс. рублёў (у супастаўных цэнах 105,2 % да ўзроўню 2024 года), нехарчовых тавараў - на 20896,6 тыс. рублёў (у супастаўных цэнах 120,9 %).
У студзені-верасні 2025 года насельніцтву прададзена харчовых тавараў на 34374,7 тыс. рублёў (у супастаўных цэнах 104,8% да ўзроўню 2024 года), нехарчовых тавараў - на 15202,7 тыс. рублёў (у супастаўных цэнах 121,4%).
Рознічны тавараабарот грамадскага харчавання за студзень-снежань 2025 года ў цэлым па раёне склаў 2605,9 тыс. рублёў, тэмп росту ў фактычных цэнах да ўзроўню мінулага года склаў 113,6%. Гандлёвая сетка раёна паводле даных з Гандлёвага рэестра Рэспублікі Беларусь па стану на 1 студзеня 2026 года складаецца са 121 гандлёвага аб'екта, гандлёвая плошча якіх складае 8 733,5 м2, і 2 інтэрнет-магазінаў. Дзяржаўныя сацыяльныя стандарты ў галіне гандлю і бытавога абслугоўвання: значэнне нарматыву забяспечанасці насельніцтва гандлёвай плошчай (квадратных метраў на 1 тысячу чалавек) па стане на 01.01.2026 г. складае 671,2 м2 пры нарматыве 610 м2, значэнне нарматыву забяспечанасці насельніцтва месцамі ў агульнадаступных аб'ектах грамадскага харчавання (месцаў) 01.01.2026 г. складае 55,3 месцаў (з улікам летніх (сезонных) кавярняў) пры нарматыве 22 месцы.
Фінансавыя вынікі дзейнасці арганізацый
За студзень-лістапад 2025 года выручка ад рэалізацыі прадукцыі (тавараў, работ, паслуг) па раёну вырасла да ўзроўню 2024 года на 17 746 тыс. рублёў і склала 110,23 тыс. рублёў. Падведамнымі Акцябрскаму райвыканкаму арганізацыямі за студзень-лістапад 2025 года рэалізавана прадукцыі (тавараў, работ, паслуг) на суму 50 100 тыс. рублёў (тэмп 130,8%), што на 11 806 тыс. рублёў больш за аналагічны перыяд 2024 года. Удзельная вага выручкі ад рэалізацыі прадукцыі (тавараў, работ, паслуг) падведамных арганізацый у агульным раённым паказчыку за справаздачны перыяд склала 45,5 %.
Сабекошт рэалізаванай прадукцыі (тавараў, работ, паслуг) за студзень-лістапад 2025 года ў цэлым па раёне склаўся на ўзроўні 95 601 тыс. рублёў, што склала 122,5 % да ўзроўню мінулага года. Па падведамных Акцябрскаму райвыканкаму арганізацыям сабекошт рэалізаванай прадукцыі (тавараў, работ, паслуг) склаў 44 610,0 тыс. рублёў ці 130,6% да ўзроўню 2024 года.
У цэлым па арганізацыях раёна за студзень-лістапад 2025 года прыбытак ад рэалізацыі прадукцыі (тавараў, работ, паслуг) склаў 5383 тыс. рублёў, у тым ліку па падведамасных арганізацыях атрымана 501 тыс. рублёў прыбытку, рост склаў 152 тыс. рублёў.
Узровень рэнтабельнасці рэалізаванай прадукцыі ў цэлым па арганізацыях раёна склаў 5,6 %, што ніжэй за ўзровень мінулага года на 3,3 працэнтнага пункта. Па падведамных Акцябрскаму райвыканкаму арганізацыям гэты паказчык склаў 1,1% (за студзень-лістапад 2024 год 1,0%). Узровень рэнтабельнасці продажаў па раёне склаўся на ўзроўні 4,9 % (за студзень-лістапад 2024 года 7,5 %), у тым ліку па падведамасных райвыканкаму арганізацыям 1,0 % (за студзень-лістапад 2024 года 0,9 %). Чысты прыбытак па раёне склаў 1679 тыс. рублёў.
Чысты прыбытак па раёне за студзень-жнівень 2025 года склаў 1634 тыс. рублёў, па падведамных арганізацыях склаў 1061 тыс. рублёў.
Заработная плата
За студзень-снежань 2025 года намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата работнікаў склала 1835,5 рублёў, тэмп росту - 121,7% (пры даведзеным заданні на студзень-снежань 2025 года 110,3%).
Прадпрымальніцтва
У сферы малога і сярэдняга прадпрымальніцтва па стане на 1 студзеня 2026 года ў раёне зарэгістравана 261 суб'ект малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, у тым ліку:
57 арганізацый:
52 - мікра-, малых арганізацый,
5 - арганізацый сярэдняга прадпрымальніцтва,
204 - індывідуальных прадпрымальніка.
У 2025 годзе зарэгістравана 8 арганізацый в т.л.:
па дрэваапрацоўцы - 4 арганізацыі;
па вырошчванні с/г прадукцыі - 3 арганізацыі;
вытворчасць пластмасавых вырабаў, якія выкарыстоўваюцца ў будаўніцтве – 1 арганізацыі.
За студзень-снежань 2025 года зарэгістравана 10 індывідуальных прадпрымальнікаў.
Занятасць насельніцтва
На 01.01.2026 года ўзровень беспрацоўя склаў 0,02 % (1 чал.) да колькасці эканамічна актыўнага насельніцтва пры прагнозе 0,3 %. Зарэгістравана грамадзян, якія звярнуліся па садзейнічанне ў працаўладкаванні 292 чал., у тым ліку беспрацоўных 119 чал.
Аказана садзейнічанне ў працаўладкаванні на працу 286 грамадзянам, у тым ліку 114 беспрацоўным.
Сацыяльная падтрымка беспрацоўных ажыццяўлялася шляхам выплаты дапамогі па беспрацоўі. За 2025 год дапамога па беспрацоўі была назначана 16 беспрацоўным.