Галоўная / Жыхарам / Каляндар знамянальных і памятных дат Акцябрскага раёна

Каляндар знамянальных і памятных дат Акцябрскага раёна

Каляндар памятных дат і падзей Актябрскага раёна

на 2026 год

 

 630 гадоў

з часу (1396) першага ўпамінання ў пісьмовых крыніцах  вёскі Іванішчавічы Акцябрскага раёна. Пазначана ў лісце князя Гальшанскага, як сяло ў Глускай воласці.

365гадоў

з часу (1661 -1685) пераходу вёскі Рудабелка  ў арэнду князю А.Г.Палубінскаму.

 

180 гадоў

з часу адкрыцця (1846) народнага вучылішча ў вёсцы Парэчча.

165 гадоў

з часу адкрыцця (снежань 1861) школы пры Багародзіцкай царкве ў вёсцы Парэчча.

160 гадоў

з часу (1866) капітальнай перабудовы царквы Святога Мікалая ў вёсцы Ляскавічы, пабудавана ў 1795 г.

150 гадоў

з часу (1876), калі была пабудавана царква ў гонар Ражджаства Прасвятой Багародзіцы ў вёсцы Парэчча.

120 гадоў

з дня нараджэння Валошына Андрэя Максімавіча (01.09.1906), Героя Савецкага Саюза (24.06.1944г). Вызначыўся пры вызваленні в. Гарохавішчы – полк пад яго камандаваннем прарваў абарону ворага і разграміў яе, чым садзейнічаў наступальнай аперацыі.

120 гадоў

з дня нараджэння (1906) Краўчука Макара Аляксеевіча, бацькі першага Прэзідэнта Украіны. Загінуў 25.06.1944г. у час вызвалення в. Гаць Акцябрскага раёна.

120 гадоў

з моманту ўзвядзення (1906) будынка школы ў в. Карпілаўка, да гэтага школа размяшчалася ў наёмнай сялянскай хаце.

110 гадоў

з дня нараджэння Асмыковіча Мікалая Захаравіча (03.05.1916 г, в. Чырвоная Слабада – 14.12.1976), поўнага кавалера ордэна Славы. Удзельнік вызвалення г. Светлагорска. Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі.

110 гадоў

з пачатку дзеяння (1916), тэлеграфа ў маёнтку Рудабелка.

110 гадоў

з моманту захопа (1916), зямель барона П.У.Урангеля жыхарамі вёсак Карпілаўка, Рудня, Лаўстыкі, Кавалі .

105 гадоў

з пачатку дзейнасці (1921), школ ў вёсках Слабодка, Андрэеўка, Бубнаўка, Беркаў, Воземля (некаторы час у ёй працавала настаўніцай прапраўнучка А.С.Пушкіна В.Я. Кліменка)

100 гадоў

 

100 гадоў

З дня нараджэння Прохара Грыгорьевіча Шэйка ветэрана ВОВ, кавалера ордэна Славы (тройчы)

з дня нараджэння Дробава Леаніда Міканоравіча (06.08. 1926, в. Растаў Акцябрскага раёна - 07.07.2002), беларускага мастацтвазнаўца, мастака. Доктар мастацтвазнаўства (1984). Прафесар (1987). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1996). Ганаровы грамадзянін г.п. Акцябрскі. Яго імя прысвоена карціннай галерэі ў Акцябрскім у 2002 г.

100 гадоў

з моманту утварэння (1926), Перакальскага Латышскага нацыянальнага округа  Глускага раёна, Бабруйскай воласці.

100 гадоў

з дня нараджэння Мазейкі Валодзі (Уладзіміра Аляксеевіча; снежань, 1926, в. Гуслішчы –люты, 1944). Піянер – герой, партызан. Пры выкананні баявога задання быў захоплены ў палон і па- зверску закатаваны. Яго імем названа вуліца ў Акцябрскім.

95 гадоў

з моманту арганізацыі (1931) калгасаў: “ Імя Кірава” (в. Зацішша), “Чырвоны дабраволец” (в. Карпілаўка), “Чырвоная Рудня”( в. Рудня), “ Імя Гікало” (в. Ст. Двор, п. Мочулы), “Чырвоны гігант” (в. Смыковічы), “Чырвоны воін” (в.Растаў).

95 гадоў

з пачатку пастройкі жалезнай дарогі па шляху Бабруйск – Рабкор – Старушкі (Рудабельскай веткі)

90 гадоў

з часу атрымання (1936) калгасам “Беларуская вёска” в. Шкава першага трактара.

90 гадоў

з дня нараджэння Гарбара Уладзіміра Аляксеевіча(н. 1936, в. Граб’ё), кандыдата тэхнічных навук.

90 гадоў

з дня нараджэння Міхалка Іны Іванаўны (28.06.1936) былога дырэктара Акцябрскай СШ № 1, узнагароджана знакам” Выдатнік народнай асветы БССР”, “Выдатнік асветы СССР”,  “Заслужаны настаўнік БССР” (1978).

90 гадоў

з дня нараджэння Лоўгача Віктара Аляксандравіча (н. 15. 08. 1936, в.Хісцецкі Бор Жыткавіцкага раёна - 4. 12. 2019), беларускага пісьменніка (празаік, публіцыст). Былы рэдактар газеты “Чырвоны Кастрычнік”. Член Саюза пісьменнікаў  Беларусі (2007). Узнагароджаны Ганаровай граматай Савета Міністраў БССР, Міністэрства культуры і друку, ганаровым знакам “За ўклад у развіццё беларускай літаратуры” (2014).

90 гадоў

з часу пабудовы (1936 ) ў вёсцы Пратасы магазіна, урачэбнага ўчастка, клуба і радзільнага дома.

85 гадоў

з часу поўнай акупацыі (8 жніўня 1941) Акцябрскага раёна нямецка- фашысцкімі захопнікамі.

85 гадоў

з часу прысваення (06.08.1941) звання Героя Савецкага Саюза Бумажкову Ціхану Піменавічу і Паўлоўскаму Фёдару Іларыёнавічу, першым з партызан у гады Вялікай Айчыннай вайны.

85 гадоў

З часу стварэння (22 чэрвеня 1941) штаба абароны раёна і ўзброеннага атрада на чале з Ц. П. Бумажковым.

85 гадоў

з часу стварэння партызанскага атрада “Чырвоны Кастрычнік” (пачатак ліпеня 1941) пад кіраўніцтвам Ц.П. Бумажкова і Ф.І.Паўлоўскага.

85 гадоў

з часу правядзення (18.07.1941) Воземлянскага бою паміж партызанскім атрадам “Чырвоны Кастрычнік”, падраздзяленнямі Чырвонай Арміі і нямецка-фашысцкімі захопнікамі каля в. Воземля Акцябрскага раёна, у выніку якога разграмілі штаб нямецкай дывізіі ў в. Воземля, захапілі вялікія трафеі, у т.л. аператыўную карту штаба арміі з планам наступлення.

85 гадоў

з часу ўтварэння (восень 1941) (Акцябрска – Любанскай партызанскай зоны.

85 гадоў

з моманту аднаўлення (кастрычнік 1941-люты 1942, крас. 1942 – студз.1944) Савецкай улады ў Рудабелцы.

85 гадоў

з дня нараджэння Судаса Мікалая Міхайлавіча (н. 22.08.1941, в. Гулевічы Калінкавіцкага раёна), першы сакратар Акцябрскага райкама КПБ (1981 -1990). Ганаровы грамадзянін г.п. Акцябрскі.

80 гадоў

з часу пабудовы (1946) раённай бальніцы і амбулаторыі.

80 гадоў

з часу стварэння (1946, в. Воземля) калгаса “Праўда”.

80 гадоў

з часу  (1946) першага выпуску Качай – Балотскай школы.

80 гадоў

з часу пабудовы (1946) новага будынка школы в. Пратасы.

75 гадоў

з дня нараджэння Козенкі Мікалая Аляксеевіча (н. 9.03. 1951, г. Мазыр), этнахарэолага, педагога, рэжысёра, мастацкага кіраўніка, галоўнага рэжысёра фестывалю фальклорнага мастацтва”Берагіня”.

70 гадоў

з дня нараджэння Баравога Міхаіла Іванавіча (н. 19.07.1956, в. Слабодка Акцябрскага р-на), дзяржаўны дзеяч Беларусі. Міністр транспарту Беларусі (2001-2005). Ганаровы грамадзянін Акцябрскага раёна.

70 гадоў

з дня нараджэння Саковіча Віктара Савельевіча (1956, в. Пратасы), доктар гістарычных навук.

65 гадоў

з дня нараджэння Аслюка Віктара Мікалаевіча ( н.26.11. 1961, в. Ляскавічы Акцябрскага р-на), беларускага рэжысёра і сцэнарыста дакументальнага кіно.Член беларускага саюза кінематаграфістаў (1996). Член Еўрапейскай кінаакадэміі (2003). Рэжысер больш за 40 дакументальных фільмаў. Удзельнік шматлікіх міжнародных кінафестываляў, у якіх фільмы адзначаны 60 узнагшародамі. Працуе на студыі “Беларусьфільм” з 1995г.

60 гадоў

з часу прысваеннязвання (22 сакавіка 1966) звання Героя Сацыялістычнай працы Вараб’ёву Івану Ціханавічу. Званне прысвоеназа поспехі ў развіцці жывёлагадоўлі, павялічэнне вытворчасці і нарыхтовак сельгаспрадукцыі.

60 гадоў

з часу утварэння (снежань, 1966) Акцябрскага  Камбіната бытавога абслугоўвання .

60 гадоў 

з часу аднаўлення ( 30 ліпеня, 1966) Акцябрскага раёна.

60 гадоў

З часу утварэння аддзелу міліцыі Акцябрскага райсавета трудзяшчыхся (у 1994 аддзел перайменавалі ў АУД Акцябрскага райспалкома); (упершыню Акцябрскі раённы аддзел НКВД  Палескай вобласці ўпамінаеца ў дакументах за 1941г.)

40 гадоў

з часу пабудовы (1986) амбулаторыі і дзіцячага садка в. Забалацце.

40 гадоў

з часу адкрыцця (1986) Рассветаўскага лясніцтва.

35 гадоў

з момант прысваення (4 чэрвеня 1991) звання “Народны” краязнаўчаму музею Парэцкай СШ.

35 год

з часу калі СШ №3 (1.09.1991) упершыню прыняла вучняў.

30 гадоў

з дня уводу ў эксплуатацыю ( красавік 1996 г) будынка школы ў в. Гаць.

30 гадоў

з часу рэарганізацыі (1студзеня 1996) раённага вузла сувязі.

30 гадоў

з моманту адкрыцця (1996) АТС в.Н. Дуброва.

30 гадоў

з дня адкрыцця (14 кастрычніка 1996) Свята- Пакроўскай царквы г.п. Акцябрскі.

25 гадоў

з моманту адкрыцця (жнівень 2001 год) памятнага знака на месцы базіравання 123 –й  Акцябрскай імя 25- годдзя БССР брыгады ва ўрочышчы Дзёртка. 

20 гадоў

з часу наведвання (15 сакавіка, 2006) г.п. Акцябрскага  Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, з нагоды пуску прыроднага газу.