Сельскагаспадарчыя ўгоддзі раёна ў грамадскім сектары займаюць 44677 га, з іх 23878 га ворнай зямлі (53%), 15372 га лугавых угоддзяў (34,3%), 0,1 га садоў (0,3%).
Меліяраваныя землі складаюць 60% (26812 га) ад агульнай плошчы сельскагаспадарчых угоддзяў. Агульны бал кадастравай ацэнкі сельскагаспадарчых угоддзяў роўны 28,5, у тым ліку ворнай зямлі 31,7. Па механічным складзе ў ворнай зямлі пераважаюць пясчаныя глебы. Іх доля складае 63%. Тарфяна-балотныя глебы займаюць 34% ворнай зямлі і 3% - супясчаныя.
У склад аграпрамысловага комплексу раёна ўваходзіць 8 сельскагаспадарчых і 3 прамысловыя прадпрыемствы. З іх 8 адкрытых акцыянерных таварыстваў (далей – ААТ), якія займаюцца вытворчасцю сельскагаспадарчай прадукцыі: «Некрашынскі», «Дзербін», «Майсееўка», «Бумажкова-агра», «Ламавічы», «Парэчча-Арэса», «Чырвонаслабодскае», «Акцябрскі-Агра», а таксама дзяржаўная сельскагаспадарчая ўстанова «Акцябрская сортавыпрабавальная станцыя», філіял ААТ «Рагачоўскі МКК» Акцябрскі малочны завод, ААТ «Акцябррайаграсэрвіс», унітарнае прадпрыемства (далей – УП) па аграхімічным абслугоўванні «Акцябраграхімія».
Філіял ААТ «Рагачоўскі МКК» Акцябрскі малочны завод вырабляе масла, сухое абястлушчанае малако, натуральнамалочную прадукцыю.
ААТ «Акцябррайаграсэрвіс» займаецца вытворчасцю ланцугоў, выпускам і мантажом металаканструкцый для лёгкатыпных жывёлагадоўчых памяшканняў (арачнікаў), клетак-домікаў для цялят, ажыццяўляе мантаж электратэхнічнага, сантэхнічнага, водаканалізацыйнага абсталявання, рамонт і тэхнічнае абслугоўванне сельскагаспадарчай тэхнікі, дастаўку гаруча-змазачных матэрыялаў і запасных частак.
УП «Акцябраграхімія» аказвае паслугі па вывазцы і ўнясенні арганічных і мінеральных угнаенняў, апрацоўцы пасеваў сельскагаспадарчых культур супраць шкоднікаў і хвароб раслін, хімічнай праполцы, вапнаванні кіслай глебы.