Галоўная / Эканоміка / Будаўнiцтва

Будаўнiцтва

Прадпрыемствы будаўнічага комплексу раёна

Участак ДРБУ-207 з'яўляецца структурным падраздзяленнем камунальнага праектнага рамонтна-будаўнічага прадпрыемства «Гомельаблдарбуд». Займаецца абслугоўваннем мясцовых дарог працягласцю больш за 539,4 км, з якіх 102,4 км – дарогі сельскіх населеных пунктаў. Выконвае таксама работы па ўзвядзенню новых аб'ектаў дарожнага будаўніцтва і добраўпарадкавання тэрыторыі Акцябрскага раёна. Удзельнічае у рамонтна-будаўнічых работах за межамі раёна. Прадпрыемства мае ўласную вытворчасць асфальтабетону, добра абсталяваную матэрыяльна-тэхнічную базу. Калектыў налічвае 40 чалавек.

Лінейна-дарожная дыстанцыя №443 ДЭУ-44 рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Гомельаўтадар». Займаецца абслугоўваннем участкаў дарог рэспубліканскага значэння Р-34 і Р-82 працягласцю больш за 71,3 км.

Філіял ПМК-37 рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Калінкавічывадбуд», у асноўным, ажыццяўляе будаўніцтва, рамонт і абслугоўванне меліярацыйных сістэм. Аб'ёмы штогод выконваемых работ - да 1,5 млн. рублёў.