Адрас: 247319, Гомельская вобласць, г.п.Акцябрскі, вул.Савецкая, 57
тэлефоны: (02357) 3-83-12 (Начальнік)
(02357) 3-88-97 (Прыёмная)
Адрас электроннай пошты: roookt@oktiabrskiy.gov.by
ГРАФІК асабістага прыёму грамадзян, якія звяртаюцца ў аддзел адукацыі Акцябрскага раённага выканаўчага камітэта
Дні і час прыёму |
Прозвішча, імя, імя па бацьку асобы, якая вядзе прыём |
Пасада |
№ кабінета |
Серада з 8.00 да 14.00 |
|
начальнік аддзела адукацыі |
307 |
Папярэдні запіс па тэлефоне 8 02357 38897
Гісторыя развіцця адукацыі на тэрыторыі Акцябрскага раёна пачынаецца з другой паловы ХIХ стагоддзя. У 1859 годзе была адкрыта школа ў в.Ляскавічы пры Мікалаеўскай царкве (7 вучняў), у 1861 годзе - у в.Парэчча пры Багародзіцкай царкве (5 вучняў), у 1863 годзе - першае ў Рудабельскай воласці народнае вучылішча. У сярэдзіне 80-х гадоў пачала сваю працу двухкамплектная народная школа ў в.Харомцы Ляскавіцкай воласці.
Пасля рэвалюцыйных падзей 1905 года на тэрыторыі раёна былі адкрыты яшчэ 4 пачатковыя школы.
У гады станаўлення Савецкай улады пры ўсіх сельскіх Саветах былі створаны лікбезы. Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гг. у раёне працавалі 3 сярэдніх, 10 сельскіх і 21 пачатковая школа.
У суровыя ваенныя гады ў Акцябрскім раёне працавала 8 школ. У пасляваенныя гады адукацыя на тэрыторыі раёна развівалася ў напрамку ўдасканалення сеткі навучальных устаноў, іх матэрыяльнай базы і зместу навучання. Па выніках 1987 года за дасягнутыя поспехі Акцябрскі раён быў прызнаны пераможцам у рэспубліканскім спаборніцтве з уручэннем пераходнага Чырвонага Сцяга Міністэрства асветы БССР і галіновага прафсаюза.
Дзейнасць сістэмы адукацыі Акцябрскага раёна ў цяперашні час накіравана на рэалізацыю асноўных мэтаў і задач: развіццё ўстаноў адукацыі, стварэнне аптымальных умоў для іх функцыянавання, забеспячэнне належнага ўзроўню адукацыйных паслуг насельніцтву.
У раёне функцыянуе 20 устаноў адукацыі: 3 установы дашкольнай адукацыі, 14 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі, Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, сацыяльна-педагагічны цэнтр і 2 установы фізічнай культуры і спорту.
У рэгіёне склалася сістэма дашкольнай адукацыі, якая стварае ўмовы для развіцця дзяцей і іх падрыхтоўкі да школы. Сістэма дашкольнай адукацыі раёна стварае аптымальныя ўмовы для развіцця і захавання здароўя дзяцей, спрыяе супрацоўніцтву з сем'ямі выхаванцаў. У раёне функцыянуюць новыя формы дашкольнай адукацыі: матчыны школы, адаптацыйныя групы. Шэраг арганізацыйна-практычных мерапрыемстваў дазваляе захаваць паказчык ахопу дзяцей ва ўзросце ад 3 да 6 гадоў дашкольнай адукацыяй. З мэтай развіцця творчых здольнасцей і інтарэсаў дзяцей ва ўстановах дашкольнай адукацыі арганізаваны адукацыйныя паслугі звыш базавага кампанента.
Агульная сярэдняя адукацыя з'яўляецца базавым элементам адукацыйнай сістэмы. Першаступенныя заўсёды былі і застаюцца пытанні якасці адукацыі. Права на атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі рэалізуюць 14 устаноў.
Галоўная задача сістэмы агульнай сярэдняй адукацыі раёна - комплекснае развіццё вучня, якое дазваляе яму быць паспяховым у жыцці, а гэта ў большасці - здольнасць прымяніць атрыманыя веды не толькі на вучэбных занятках, але і прадставіць іх у розных алімпіядах, інтэлектуальных спаборніцтвах.
Асноўны акцэнт у пытаннях ідэалагічнай і выхаваўчай работы зроблены на забеспячэнне якасці работы, якая праводзіцца па арганізацыі карыснай занятасці навучэнцаў, прафілактыцы негатыўных з'яў у маладзёжным асяроддзі.
У раёне створана і функцыянуе сістэма фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай работы з навучэнцамі.