Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Навіны раёна
Маршрутамі інфармацыйных груп. Сіла — у праўдзе
16.08.2024

Маршрутамі інфармацыйных груп. Сіла — у праўдзе

У рамках адзінага дня інфармавання наш раён наведаў галоўны рэдактар рэспубліканскай газеты “Звязда” і дырэктар аднайменнага выдавецкага дома, кіраўнік Саюза пісьменнікаў Беларусі Аляксандр  Карлюкевіч.

Асоба Аляксандра Мікалаевіча, як кажуць, у спецыяльным прадстаўленні не мае патрэбы: ён добра вядомы ў шырокіх колах рэспублікі і нават дзе-нідзе – і за яе межамі. Гэта былы ваенны журналіст, які служыў у аддаленых кропках Савецкага Саюза, беларускі пісьменнік і публіцыст, таленавіты краязнаўца і даследчык літаратуры, а ў недалёкім мінулым – і Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Так што тэма прайшоўшага інфармдня, якая датычыла асаблівасцяў сучасных друкаваных і электронных выданняў, у прыватнасці, інфармацыйнай гігіены, з’яўлялася вельмі блізкай госцю Акцябршчыны па роду яго шматгадовай дзейнасці ў галіне журналістыкі, у тым ліку – і на кіруючых пасадах. Ды і месца сустрэчы з гэтым цікавым суразмоўцам было выбрана адпаведнае – дзяржаўная ўстанова “Рэдакцыя газеты “Чырвоны Кастрычнік”, якае мае непасрэднае дачыненне да кантэнту масавай інфармацыі ў мясцовым маштабе. Разам з прадстаўнікамі працоўнага калектыва рэдакцыі ўдзел у сустрэчы прымалі і галоўныя спецыялісты аддзела ідэялагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Аксана Баравая і Юлія Матусевіч.

Выступаючы перад аўдыторыяй, Аляксандр Карлюкевіч падрабязна спыніўся на асноўных аспектах тэмы адзінага дня інфармавання, звярнуўшы ўвагу ў першую чаргу на так званую інфармацыйную гігіену. Вельмі дакладна і ёмка абаснаваў сваю пазіцыю на гэту з’яву Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка на Форуме медыйнай супольнасці ў Магілёве 28 мая 2024 года: “Ніколі не патрабаваў фільтраваць інфармацыю, ствараючы ў СМІ “паралельныя міры” усеагульнага працвітання і замоўчваючы вострыя тэмы. Мой падыход вы ведаеце: людзі павінны бачыць і ведаць праўду”. Вось і Аляксандр Мікалаевіч падкрэсліў, што сённяшняя незалежная Рэспубліка Беларусь з’яўляецца аб’ектам адкрытай гібрыднай агрэсіі, развязанай так званым “калектыўным” Захадам. Таму правакатары і ставяць перад сабой мэты падбухторыць беларускіх грамадзян супраць дзяржавы і той палітыкі, якую яна праводзіць, актыўна выкарыстоўваючы сетку інтэрнета і іншыя сродкі масавай інфармацыі. Аднак, як паказалі даныя сацыялагічных даследаванняў, для пераважнай большасці жыхароў нашай краіны такі экстрэмізм абсалютна не прымальны, і намаганні Захаду заглушыць голас беларускіх дзяржаўных СМІ атрымалі зваротны эфект. Мы выбіраем праўду, і ў гэтым наша сіла – такім лейтматывам была прасякнута гутарка на тэму адзінага дня інфармавання ў рэдакцыі раённай газеты ды і, адпаведна, ва ўсіх іншых месцах, дзе адбываліся ў той дзень падобныя мерапрыемствы.

Па ходу вышэйназванай сустрэчы, якая была вельмі цікавай і змястоўнай, пісьменнік і журналіст, галоўны рэдактар старэйшай беларускай газеты “Звязда” Алесь Карлюкевіч таксама расказаў аб структуры сродкаў дзяржаўнай інфармацыі, зарэгістраваных у нашай краіне, спыніўся на дзейнасці і задачах узначальваемага ім Саюза пісьменнікаў Беларусі, паведаў цікавыя гісторыі і факты са сваёй журналісцкай і кіруючай практыкі. Аляксандр Мікалаевіч даў падрабязныя адказы на пытанні, якія ўзніклі ў аўдыторыі, што датычылі некаторых аспектаў бягучай дзейнасці рэгіянальных СМІ, далейшай перспектывы для раённых газет і іншых сродкаў масавай інфармацыі ў беларускай глыбінцы.

На завяршэнні свайго візіту ў Акцябрскі раён Аляксандр Карлюкевіч у памяць аб гэтай вельмі цёплай і сяброўскай сустрэчы перадаў раённай бібліятэцы кніжкі за сваім аўтарствам і з дароўным надпісам.


Падрабязней https://www.ch-smi.by/marshrutami-infarmacyjnyx-grup-sila-u-praўdze/

Да спіса