Шэсць пажараў з пачатку года - такая статыстыка ў Акцябрскім раёне. У большасці выпадкаў прычынай гэтых агністых здарэнняў стала чалавечая бестурботнасць. Таму, з мэтай зніжэння рызык узнікнення пажараў у жыллёвым фондзе і гібелі ад іх людзей, павышэнне культуры бяспекі жыццядзейнасці ў насельніцтва з 19 па 23 сакавіка на тэрыторыі Пратасаўскага сельскага Савета Акцябрскага раёна пройдзе спецыяльнае прафілактычнае мерапрыемства "Дом без пажару".
Работнікі МНС наведаюць домаўладання грамадзян, дзе правераць адпаведнасць патрабаванням пажарнай бяспекі аб'ектаў жыллёвага фонду, раскажуць аб прычынах узнікнення пажараў і правілах пажарнай бяспекі ў побыце. На асаблівым кантролі тэма пакідання дзяцей без нагляду, курэння ў памяшканнях, прызначаных для сну, а таксама стан электраабсталявання і эксплуатацыя печаў.
Паважаныя грамадзяне, паклапаціцеся аб уласнай бяспецы! Каб прадухіліць агністыя НС і не стаць іх ахвярамі, выконвайце правілы пажарнай бяспекі.