Транспартная сістэма раёна складаецца з 2 рэспубліканскіх і сетак мясцовых аўтамабільных дарог. Аўтамабільнымі дарогамі рэспубліканскага значэння раённы цэнтр звязаны з гарадамі Светлагорск (Р82), Калінкавічы (Р34). Працягласць аўтамабільных дарог агульнага карыстання складае 499 кіламетраў, з іх з цвёрдым пакрыццём - 355 кіламетраў.
Бліжэйшы аэрапорт знаходзіцца на адлегласці 180 км (г. Гомель).
Чыгуначным паведамленнем раён звязаны з Бабруйскам і Жлобінам.
Кастрычніцкі раён забяспечваецца паслугамі сотавай рухомай электрасувязі, перадачы даных, шырокапалоснага доступу ў глабальную сетку Інтэрнэт, радыётэлевізійнага вяшчання і пошты. Паслугі электрасувязі ажыццяўляюць раённы вузел электрасувязі Гомельскага філіяла рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства электрасувязі "БЕЛТЭЛЕКАМ".