Галоўная / Жыхарам / Каляндар знамянальных і памятных дат Акцябрскага раёна

Каляндар знамянальных і памятных дат Акцябрскага раёна

Каляндар памятных дат і падзей

Акцябрскага раёна 2024 год

2024 год знакавы для нашага раёна: 85 – годдзе з дня утварэння раёна, 80 - годдзе вызвалення ад нямецка- фашысцкай захопнікаў і 70 гадоў з часу утварэння г.п. Акцябрскі, як раённага цэнтра.

Непасрэднае дачыненне да ўсіх падзей у развіцці і вывучэнні краязнаўчай дзейнасці раёна маюць работнікі культуры, якія ў першую чаргу павінны ведаць гісторыю сваёй малой радзімы, быць актыўнымі прапагандыстамі краязнаўчых матэрыялаў з мэтай грамадска- патрыятычнага выхавання насельніцтва.

Акцябршчына мае багатую гісторыю, якую неабходна данесці да насельніцтва раёна, асабліва моладзі і падлеткаў.

Знамянальныя і памятныя даты раёна

455 гадоў з часу (1569) уваходу Рудабельшчыны (Акцябрскі раён) ў склад Рэчы Паспалітай.

375 гадоў з моманту (1649г.) праходжання антыфеадальных выступленняў на Рудабельшчыне.

180 гадоў з часу (1844г.) уваходжання вескі Ляскавічы ва ўладанні памешчыка Дабравольскага.

150 гадоў з часу канфіскацыі маёнтка Карпілаўка ў памешчыка Дамініка Лапы і перадачы яго барону Ліліенфельду (1874г.).

135 гадоў з часу(1889г.) вёска Шкава ва ўладанні памешчыкаў Данілеўскіх.

130 гадоў з дня нараджэння Ляўкова Максіма Архіпавіча (28.04.1894г., в. Кавалі – 29.10.1937), дзяржаўнага дзеяча БССР, арганізатара і кіраўніка камуністычнага падполля і партызанскага руху на Беларусі. Рэпрэсіраваны ў 1937 г. Рэабілітаваны ў 1957 г.

120 гадоў з часу (1904г.) пабудовы царквы ў мястэчку Прошча ля в. Заазер’е.

100 гадоў з дня (1924г.) адкрыцця хаты- чытальні ў в. Ляскавічы

100 гадоў з моманту уваходжання в. Забалацце ў склад Ляскавічскага сельскага Савета, першы старшыня- Бабовік Пётр Кузьміч.

100 гадоў з дня ўтварэння (20.08.1924г.) Гацкага с. Савета.

100 гадоў з дня арганізацыі (20.08.1924г.) Валосавіцкага с. Савета.

95 гадоў з дня ўтварэння (1929г.) калгасаў імя Фрунзе в.в. Некрашы, Новікі, Нестанавічы, Мушычы, Гуслішчы.

95 гадоў з часу (1929г.) адкрыцця пачатковай школы ў в. Гарохавішчы.

95 гадоў з часу (1929г.) пабудовы школы ў в. Пратасы.

95 гадоў з часу (1929г.) пераіменавання Рудабельскай воласці ў Акцябрскую.

95 гадоў з дня ўтварэння калгаса імя Кірава (1929г.)

90 гадоў з дня (1929г.) нараджэння Крыпскага Адама Міхайлавіча, кандыдата фізіка- матэматычных навук (п.Кавалі).

95 гадоў з дня ўтварэння (1929г.) калгаса “Сознание” у в. Новая- Дуброва, першы старшыня Каленкевіч Іван Васільевіч.

95 гадоў з часу ўтварэння калгаса (1929г) “Беларускі гаспадар”, першы старшыня Драпеза Рыгор Іванавіч

90 гадоў з дня нараджэння Халадка Леаніда Алексеевіча (1934г.), загадчыка кафедры Беларускага агратэхнічнага універсітэта, прафесара.

85 гадоў з часу ( 30. 12.1939г.) ўтварэння раённага аддзела адукацыі.

85 гадоў з часу (1939г.) прыезду на працу ў в. Новая – Дуброва Кліменка. В.Д., прапраўнучкі А.С.Пушкіна

85 гадоў з часу уваходжання (чэрвень 1939г.) в. Забалацце ў склад Акцябрскага раёна Палескай вобласці.

85 гадоў з дня ўключэння (1939г.) Пратасаўскага с. Савета ў склад Акцябрскага раёна Палесскай вобл.

85 гадоў з дня ўтварэння (28.06.1939г.) Акцябрскага раёна ў складзе Палескай вобласці,з цэнтрам ў в. Карпілаўка, потым скасаваны. Адноўлены 30 ліпеня 1966 года.

85 гадоў з часу ўтварэння (сакавік, 1939 г.) Акцябрскага камунгаса.

85 гадоў з дня выхаду 14 снежня 1939 г.) ў свет газеты “Чырвоны Кастрычнік”

85 гадоў з моманту стварэння (снежань 1939г.) фінансавай сістэмы Акцябрскага раёна.

85 гадоў з часу (чэрвень, 1939) ўтварэння Акцябрскага райспажыўтаварыства.

80 гадоў з дня фарміравання (2 ліпеня 1944г.) Акцябрскага раённага ваеннага камісарыята.

80 гадоў назад (05.02.1944г.) карнікі расстралялі і спалілі 87 жыхароў в. Забалацце.

80 гадоў з дня (1944г.) разгрома варожага гарнізона ў в. Пратасы 37-й партызанскай брыгадай імя Ф.Я.Пархоменкі.

80 гадоў з часу гібелі ў в. Гаць Краўчука Макара Аляксеевіча (25.06.1944г.), бацькі першага Прэзідэнта Украіны Краўчука М.М.

80 гадоў з дня гібелі Мазейкі Уладзіміра Аляксеевіча (1944г.), юнага партызана.

80 гадоў з пачатку 3-га этапу рэйкавай вайны (20.06.1944г) беларускіх партызан на чыгуначных камунікацыях ворага, які праходзіў на тэрыторыі Акцябрскага раёна.

80 гадоў з моманту дзейнасці (15.03.- 04.07.1944г.) Акцябрскага падпольнага РК ЛКСМБ.

80 гадоў з моманту існавання лагераў смерці ў Азарычах (сак. – чэрвень 1944г.), в.в. Дзерць, Дзербін, Мікуль-Гарадок,Параслішча, Рудабелка, Слабодка, Юркі, ст. Чорныя Брады.

80 гадоў з дня подзвіга С.Д.Романа (24.06.1944 г.), гвардыі радавога, Героя Савецкага Саюза, які паўтарыў подзвіг А.Матросава ля в. Пружынішчы.

80 гадоў з дня подзвігу савецкіх танкістаў Бухтуева М.А., Камарова Д.Е. (25.06.1944 г.), якія ажыцявілі таран фашысцкага бронепоезда ля ст. Чорныя Брады

80 гадоў з дня вызвалення (27.06.1944 г.) Акцябрскага раёна ад нямецка- фашысцкіх захопнікаў.

80 гадоў з пачатку дзейнасці (21.08.1944г.) раённага знішчальнага батальёнадля ліквідацыі рэшткаў нямецка- фашысцкіх фарміраванняў.

80 гадоў назад (01.09.1944г.) пачаліся заняткі ў пачатковых школах раёна.

80 гадоў з дня гібелі Пінчука Андрэя Міхайлавіча(24.12 1944), Героя Савецкага Саюза , уражэнец в. Рассвет.

75 гадоў з дня нараджэння Вераса Анатоля Ісакавіча, кандыдата медыцынскіх навук, в. Граб’ё.

75 гадоў з дня нараджэння Калінічэнкі Валерыя Іванавіча (21.08.1949г), пісьменніка, вучыўся ў СШ №1 у г.п. Акцябрскім. Лаўрэат некалькі літаратурных прэмій. Заслужаны работнік Расійскай Федэрацыі.

70 гадоў з часу ўваходжання (08.01.1954г.) Акцябрскага раёна ў склад Гомельскай вобласці.

70 гадоў з дня ўтварэння (1954г, жнівень) г.п. Акцябрскі (у склад пасёлка ўвайшлі в.в.Карпілаўка, Рудня, Рудабелка).

70 гадоў з дня ўтварэння (1954г, жнівень) Акцябрскага лясгаса на базе Глускага лясгаса Мiнскай вобласцi ў межах тэрыторыi Акцябрскага раёна (прыказ па Мiнiстэрству лясной гаспадаркi БССР №556).

55 гадоў з часу (1959г.) выхаду ў свет кнігі вершаў для дзяцей “Каля кастра” Марка Смагаровіча.

55 гадоў з часу адкрыцця (01.09.1969) Акцябрскай музычнай школы, цяпер Дзяржаўная установа адукацыі “Дзіцячая школа мастацтваў г.п. Акцябрскі”.

55 гадоў з дня (1969г.) стварэння саўгаса “Праўда” з калгасаў “Камсамолец” і “Праўда”
55 гадоў з дня (1969г.) адкрыцця бібліятэкі ў в. Пратасы.

50 гадоў з часу (1974 г.) выхаду ў свет кнігі Л.М.Дробава “По истории белорусского искусства. Живопись Белоруссии ХІХ - нач. ХХ вв.”

45 гадоў з дня (1979г.) аб’яднання калгасаў імя Леніна і “Малады ленінец” у калгас імя Леніна.

45 гадоў з часу заснавання (1979) біялагічнага заказніка “Бабінец” рэспубліканскага значэння ў Акцябрскім раёне (пл. 830,7 га) з мэтай захавання і рацыянальнага выкарыстоўвання каштоўных лесабалотных экалагічных сістэм, жывёл (барсук, чорны бусел, шэры журавель) і раслін занесеных у Чырвоную кнігу Беларусі. З’яўляецца аб’ектам экалагічнага турызму.

45 гадоў з моманту (2 снежня 1979г.) стварэння Акцябрскай “Сельгасхіміі”.

45 гадоў з часу (6 сакавіка 1979г.) адкрыцця дзіцячага садка №3.

40 гадоў з часу (1984г.) адкрыцця новай школы ў в. Майсееўка.

40 гадоў з часу (1984г.) адкрыцця школы- сада ў в. Лаўстыкі.

35 гадоў з часу (1989г.) ўтварэння раённага арганізацыйна- метадычнага аддзела (РАМЦ).

35 гадоў з дня (1979г.) адкрыцця культурна- спартыўнага цэнтра в. Рассвет .

30 гадоў з часу (1994г.), калі наша зямлячка, Старавойтава Людміла стала пераможцай чэмпіяната РБ па лёгкай атлетыцы

30 гадоў з дня пабудовы новага ФАПа в.Гарохавішчы (1994г.)

30 гадоў з часу заснавання (1994) народнага хору работнікаў культуры Акцябрскага гарадскога цэнтра вольнага часу. Званне народнага прысвоена ў 2000 г. Лаўрэат і дыпламант фестываляў: Усебеларускага народнага мастацтва “Беларусь – мая песня” (2004), харавога мастацтва імя Т.К.Лапацінай (2005, 2009) і іншых конкурсаў, аглядаў, свят.

20 гадоў з моманту стварэння (2004г.) тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

15 гадоў з часу (29 чэрвеня 2009 г.) уручэння г.п. Акцябрскі (Карпілаўка) вымпела “За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Каляндар дат і падзей Акцябрскага раёна на 2023 год

335 гадоў з часу (1683), калі вёска Парэчча была цэнтрам воласці, якая ўваходзіла ў склад Навагрудскага ваяводства.

230 гадоў з часу ўваходжання Рудабельшчыны ў склад Расійскай Імперыі (1793).

225 гадоў з дня нараджэння (01.10.1798-15.08.1840) Міхаіла Дзям’янавіча (Дамінікавіча) Лапы (Лапо), удзельніка руху дзекабрыстаў, уладальника маёнтка Рудабелка, цяпер у межах г.п. Акцябрскі.

160 гадоў з часу заснавання першага Рудабельскага народнага вучылішча (15.12.1863), першая настаўніца Фядора Андрэеўна Панкевіч, настаўнік праваслаўнага вызнаньня святар Міхаіл Фёдаравіч Руневіч.

160 гадоў з часу (1863) адкрыцця ў вёсцы Забалацце народнага вучылішча.

160 гадоў з часу (15.12.1863) адкрыцця сярэдняй школы №1.

120 гадоўз дня нараджэння Языковіча Фёдара Міхайлавіча (18.02.1903 – 7.04.1943), аднаго з арганізатараў і кіраўнікоў партыйнага падполля і партызанскага руху на тэрыторыі Палескай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Загінуў у баі. На месцы яго гібелі пастаўлены абеліск. Яго імем названы вуліцы ў Калінкавічах, Мазыры, Акцябрскім. На будынку чыгуначнай станцыі Старушкі Жыткавіцкага раёна ўстаноўлена мемарыяльная дошка. Узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга.

115гадоўз дня нараджэння Паўлоўскага Фёдара Іларыёнавіча (27.11.1908 – 06.04.1989), Героя Савецкага Саюза (1941). Адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Палескай вобласці, у т.л. у Акцябрскім раёне разам з Ц.П.Бумажковым арганізаваў партызанскі атрад “Чырвоны Кастрычнік”. Узнагароджаны медалём Залатая Зорка, ордэнам Леніна, ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі, ордэнам Айчыннай вайны 1 ступені, ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі. Пасля вайны жыў у Мінску.

110 гадоў з дня нараджэння Грахоўскага Сяргея Іванавіча (25.09.1913 – 11.12.2002), пісьменніка, аўтара кнігі “Рудабельская Рэспубліка”, ганаровага грамадзяніна г.п. Акцябрскі.

110 гадоўз дня нараджэння Пінчука Андрэя Міхайлавіча (27.07.1913, в. Рассвет Акцябрскага раёна – 24.12.1944), Героя Савецкага Саюза (1945). Камандзір танкавага батальёна маёр А.М.Пінчук вызначыўся ў баях на тэрыторыі Венгрыі і Румыніі. Загінуў у баі. Пахаваны ў г.Балта Адэскай вобласці. Яго імем названа вуліца на радзіме ў в. Рассвет, у Парычах, на будынку школы ўсталявана мемарыяльная дошка. Узнагароджаны ордэнам Леніна, трыма ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Айчыннай вайны 1 ступені, медалямі.

105 гадоў з часу (1918) стварэння так званай “Рудабельскай Рэспублікі” у гады Першай сусветнай вайны на тэрыторыі Рудабельскай і суседніх валасцей Бабруйскага павета (цяпер Акцябрскі раён). На гэтай тэрыторыі на працягу ўсяго перыяда (1918 – 1920) акупацыі войскамі Германіі і Польшчы захоўвалася савецкая ўлада. Аб “Рудабельскай Рэспубліцы” зняты кінафільм, пастаўлена п’еса, напісаны кнігі, у т.л. дакументальная аповесць С.Грахоўскага “Рудабельская Рэспубліка”.

105 гадоў з часу (1918) адкрыцця Валосавіцкай сярэдняй школы.

100 гадоў з часу (1923) адкрыцця пачатковых школ у в.в.Пратасы, Качай Балота (Рассвет), Гарохавішчы.

100 гадоў з часу (20.08.1923) стварэння Ламавіцкага сельскага Савета.

100 гадоў з дня нараджэння Белага Фёдара Савельевіча (23.07.1923 в.Іванішчэвічы Акцябрскага раёна – 22.05.1943), удзельніка партызанскага руху на тэрыторыі Акцябрскага раёна. Яго імем названа вуліца ў г.п.Акцябрскі, матэрыялы захоўваюцца ў раённым музеі, імя занесена ў Кнігу народнай славы.

90 гадоў з дня нараджэння Правасуда Уладзіміра Рыгоравіча (05.06.1933 – 09.12.2011, нарадзіўся в.Подгаць Акцябрскага раёна), беларускага пісьменніка. Заслужаны работнік культуры Рэспублікі Беларусь. Аўтар кніг “Палескі Марэсьеў” (1965), “Ветэран” (1968), “Бабрыная справа” (1969), “Светлая доля” (1975), “Соль і перац” (1976), “Зайздросны лёс” (1977), “Любоў без узаемнасці” (1979), “Возвращение” (1981), “Цёшча і аўтамабіль” (1984), “Прыкарытнікі” (1993) “Народжаны рэвалюцыяй” (1979), “Працоўны поўдзень” (1983), “Бамаўцы” (1984), “Маўклівая пушча” (1989) і іншыя. У 2008г. выйшаў збор твораў у трох тамах.

85 гадоў з часу (1938) стварэння Новадуброўскага Савета Палесскай вобласці.

80 гадоў з пачатку дзейнасці (31.03.1943) Акцябрскага падпольнага РК КП(б)Б.

80 гадоў з часу (1943) выхаду у свет газеты “Бальшавік Палесся” – органа Палескага падпольнага абкама КП(б)Б.
80 гадоў з часу (лістапад-снежань 1943), калі ў выніку Гомельска-Рэчыцкай аперацыі і баявых дзеянняў 123-й Акцябрскай партызанскай брыгады імя 25-годдзя БССР быў утвораны разрыў каля 10 км у лініі нямецкага фронту паміж Азарычамі і Парычамі пад назвай “Рудабельскія вароты”. У памяць гэтых падзей каля в. Мікуль-Гарадок Акцябрскага раёна ў 1976 годзе пастаўлены абеліск.

80 гадоў з часу (кастрычнік 1943), як нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі в.Валосавічы (165 двароў) і знішчылі 158 жыхароў.

75 гадоў з дня нараджэння Шаладонава Васіля Іванавіча (10.08.1948, в.Граб’ё Акцябрскага р-на 01.03.2007), генеральнага пракурора БССР, заслужанага юрыста БССР.

65 гадоў з часу (пачатак 1958) выхада ў свет шматтыражнай газеты “Савецкае Парэчча”, органа партыйнай, прафсаюзнай і камсамольскай арганізацыі саўгаса Парэчча.

60 гадоў з часу (1963) перайменавання в. Качай Балота ў в. Рассвет.

60 гадоў з дня (07.12.1963) адкрыцця Акцябрскага кінатэатра.

60 гадоў з дня нараджэння Кавалёва Аляксандра Аркадзьевіча (28.03.1963 – 04.09.1984), воіна-інтэрнацыяналіста, гвардыі сяржанта. Загінуў у Афганістане.

60 гадоў з часу (01.07.1963) ўтварэння саўгаса “Чырвонаслабодскі”.

55 гадоў з моманту стварэння (1968) аўтакалоны № 17.

55 гадоў з часу адкрыцця (01.01.1968) Акцябрскага музея народнай славы (цяпер ДУК “Цэнтр гісторыі і культуры г.п. Акцябрскі”).

50 гадоў з часу адкрыцця сярэдняй школы № 2 г.п. Акцябрскі.

45 гадоў з часу аб’яднання (09.10.1978) бібліятэк раёна у цэнтралізаваную бібліятэчную сістэму.

45 гадоў з часу (чэрвень 1978) выхаду ў свет кнігі “Апалены ранак” Міхаіла Качана, ганаровага грамадзяніна г.п. Акцябрскі.

40 гадоў з часу (20.01.1983) заснавання лясніцтва ў в. Шкава.

30 гадоў з часу заснавання (1993) Акцябрскага народнага вакальна-харэаграфічнага ансамбля “Рудабельская пацеха” ў г.п.Акцябрскі пры Цэнтры вольнага часу. У 1999г. прысвоена званне “Народны аматарскі калектыў”. У складзе супрацоўнікі ўстаноў культуры раёна. Ансамбль з’яўляецца прапагандыстам беларускай нацыянальнай культуры, лаўрэатам і дыпламантам мноства фестываляў і конкурсаў: Рэспубліканскага конкурсу маладых талентаў “Зорка ўзышла над Беларуссю” (2014), абласнога агляду-конкурсу ансамбляў народнай музыкі, песні і танца з найменнем “народны (узорны) аматарскі калектыў”, прысвечаны 70-годдзю Перамогі ў вялікай айчыннай вайне (2015), абласнога фестывалю афганскай песні «Время выбрало нас» (2016, 2017, 2022), XVII Курскай Каренскай ярмакі (г.Курск, 2017), абласнога конкурсу ансамбляў народнай музыкі, песні і танцу з найменнем “народны (узорны) аматарскі калектыў” “Mixed” – за лепшае выкананне апрацоўкі беларускай народнай песні a capella (2018), дыпламант у намінацыі «За крэатыўны падыход да выканання конкурснай праграммы» абласнога конкурсу вакальных ансамбляў з найменнем «народны (узорны) аматарскі калектыў» «Поющая Гомельшчина», прысвечанага 80-годдзю з дня нараджэння народнага артыста СССР У.Г.Мулявіна (2021) і інш.

25 гадоў з часу заснавання (1998) Акцябрскага раённага Дома рамёстваў у г.п.Акцябрскі. Установа займаецца захаваннем і прапагандай лепшых твораў народных рамёстваў, ажыццяўляе вучэбна-асветніцкую дзейнасць сярод розных слаёў насельніцтва, дынамічна развівае выставачны, экскурсійны рух, вырабляе сувенірную прадукцыю. З’яўляецца лаўрэатам спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі “За духоўнае адраджэнне дзеячам культуры і мастацтваў”. Удзельнік і прызер шматлікіх значных мерапрыемстваў: міжнароднага фестываля этнакультурных традыцый “Зоў Палесся”, рэспубліканскага фестываля-кірмашу рамёстваў “Вясновы букет”, рэспубіканскага фестываля фальклорнага мастацтва “Берагіня”, рэспубліканскага свята “Купалле “Александрыя збірае сяброў”, абласнога свята-кірмаша дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Дрэва майстэрства” і іншых. У ліку работнікаў калектыву два майстры маюць статус “Народны майстр Беларусі” і тры з’яўляюцца членамі Беларускага саюза майстроў народнай творчасці Белрусі.

25 гадоў з часу заснавання (1998) рэспубліканскага фестывалю фальклорнага мастацтва “Берагіня” ў г.п.Акцябрскі. Першы фестываль адбыўся як рэгіянальны, з 2001 г. – нададзены статус рэспубліканскага. З 2008 г. – пад патранажам Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА. Праходзіць 1 раз на 2 гады.

20 гадоў з часу заснавання (2003) Акцябрскага рэспубліканскага біялагічнага заказніка ў Акцябрскім раёне. Заснаваны з мэтай захавання ў натуральным стане каштоўных лясных фармацый з комплексам рэдкіх і знікаючых відаў раслін і жывёл, занесеных у Чырвоную кнігу Беларусі. Агульная плошча 4070,2 га.


Каляндар памятных дат і падзей Акцябрскага раёна на 2022 год