Тлумачэнне аб відах дзейнасці ІП з 1 кастрычніка 2024 года
Дзяржаўная фінансавая падтрымка суб'ектам малога прадпрымальніцтва
Прадпрымальніцтва ў Гомельскай вобласці
Прадпрымальніцтва ў Акцябрскiм раёне :
У сферы малога і сярэдняга прадпрымальніцтва па стане на 1 кастрычніка 2024 года ў раёне зарэгістравана 300 суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, у тым ліку:
57 арганізацый:
52 - мікра-, малых арганізацый,
5 - арганізацый сярэдняга прадпрымальніцтва,
243 - індывідуальных прадпрымальнікаў.
У студзені-верасні 2024 г. на тэрыторыі раёна зарэгістравана 5 новых арганізацыі асноўным відам дзейнасці якіх з'яўляецца:
49410 - дзейнасць грузавога аўтамабільнага транспарту;
25120 - вытворчасць металічных дзвярэй, аконных блокаў, рам;
95240 - рамонт мэблі і прадметаў інтэр'еру;
20149 - вытворчасць іншых асноўных арганічных хімічных рэчываў, не ўключаных у іншыя групоўкі;
01460 - развядзенне свіней.
За студзень-верасень 2024 года зарэгістравана 20 індывідуальных прадпрымальнікаў.
Савет па развіццю прадпрымальніцтва пры Акцябрскiм раённым выканаўчым камітэце
Выгаднае фінансаванне інвестыцыйных праектаў малога і сярэдняга бізнесу (ААТ "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь" і ААТ "Прамагралізінг")
Апавяшчэнні аб пачатку ажыццяўлення віду эканамічнай дзейнасці
Суб'екты інфраструктуры падтрымкі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва
Ільготы і прэферэнцыі для вядзення бізнесу
Беларускім фондам фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў (далей - БФФПП) створана лічбавая платформа для ажыццяўлення прамога ўзаемадзеяння патэнцыйных пастаўшчыкоў - суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва з буйнымі вытворчымі прадпрыемствамі.
Азнаёміцца з названым інфармацыйным рэсурсам можна на сайце БФФПП ( http://belarp.by/ru/subcontractation/subcontractors-exchange ).
Цяпер вядзецца работа па ўдасканаленню гэтай лічбавай платформы, якая прадаставіць магчымасць стварэння асабістых кабінетаў карыстальнікаў і размяшчэння актуальных вытворчых магчымасцей і патрэбнасцей суб'ектаў гаспадарання, якія ажыццяўляюць вытворчую дзейнасць.