Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна
Навіны рэгіёна
05.09.2024

Адкрыць "Таямнічы востраў Ду" і далучыцца да "Ціхага палявання". Што ў экаафішы на верасень

У Беларусі верасень аб'яўлены месяцам экалагічнага турызму. На афіцыйным турыстычным партале belarus.travel можна знайсці пералік падзей, запланаваных на бліжэйшы час, і падабраць лакацыі на любы густ. З актуальнай афішай буйных турыстычных мерапрыемстваў у час прэс-канферэнцыі, прысвечанай развіццю ў краіне экалагічнага турызму, азнаёміла дырэктар Дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму Ірына Варановіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На інтэрнэт-партале можна ўбачыць таксама ўсю неабходную інфармацыю аб маршрутах і славутасцях экалагічнага турызму. Асабліва багаты на тэматычныя падзеі верасень. У гэты месяц пройдуць буйны міжрэгіянальны фестываль "Дняпроўскі сом", які арганізуецца ў Лоеўскім раёне, і маштабны зоафестываль на сталічнай стрытфуд-пляцоўцы. Гасцей будуць чакаць экалагічныя сцежкі "Слабодкаўская озавая града", "Парк Бельмонт", "Гара Маяк" турыстычнага маршруту "Турбазаўскі рог".

13-15 верасня пад Асіповічамі адбудзецца экафэст "Ціхае паляванне" для грыбнікоў-фанатаў і аматараў бардаўскіх песень. У праграме на верасень таксама велапрабег "Беларусь за чыстае паветра" ў рамках рэспубліканскай экалагічнай акцыі "Дзень без аўтамабіля" і адкрыццё пешай эколага-краязнаўчай сцежкі "Таямнічы востраў Ду" на тэрыторыі заказніка рэспубліканскага значэння "Асвейскі".

"Першы месяц восені адзначаны яшчэ адной вельмі знакавай турыстычнай падзеяй. 28 верасня ў рэспубліканскім заказніку "Ельня" пройдзе папулярнае экалагічнае свята "Жураўлі і журавіны Мёрскага краю", якое збірае гасцей з усёй краіны і з-за мяжы, - дадала Ірына Варановіч. - Адзначу, што сярод замежных турыстаў у вясенні і асенні перыяды, калі масава мігрыруюць птушкі, асабліва запатрабавана фотапаляванне. Да нас прыязджаюць убачыць тое, чаго няма ў іншых краінах".-0-

 

Да спіса