У Беларусі адна з самых нізкіх цэн у свеце на нафтапрадукты. Акцэнт на гэтым зрабіў старшыня Беларускага дзяржаўнага канцэрна па нафце і хіміі Ілья Ікан на ўрачыстым сходзе з нагоды 60-годдзя ААТ "Гомельтранснафта Дружба", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Як звярнуў увагу кіраўнік канцэрна, "Гомельтранснафта Дружба" пастаўляе не толькі нафту, але яшчэ і якаснае паліва - бензін і дызель. "Гэта таксама ваша работа. Гэта (у тым ліку. - Заўвага БЕЛТА) дае магчымасць на сёння Рэспубліцы Беларусь у дастойнай і якасці, і аб'ёме (забяспечыць. - Заўвага БЕЛТА) прысутнасць на АЗС паліва па ўмераных, па нармальных цэнах", - падкрэсліў ён.
"І ваша работа, накіраваная на рэканструкцыю, зніжэнне затрат, таксама свой уклад прыносіць у даступную цану. У нас адна з самых нізкіх цэн у свеце на нафтапрадукты", - сказаў Ілья Ікан.
Фота belchemoil.by
Да спіса