Які ўраджай сабралі аграрыі Гомельскай вобласці на жніве бягучага года, расказаў старшыня аблвыканкама Іван Крупко на абласным фестывалі-кірмашы "Дажынкі-2026", сталіцай якога сталі Калінкавічы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Сённяшняе свята - перш за ўсё свята чалавека працы, зрабіў акцэнт кіраўнік рэгіёна. "Паглядзіце, якія рэзультаты далі нашы аграрыі. Валавы збор збожжа, кукурузы і рапсу на сёння склаў 1,171 млн т. І гэта не выпадковы поспех. Гэта вынік тэхналогіі, дысцыпліны і прафесіяналізму. Гэта школа майстэрства многіх кіраўнікоў", - падкрэсліў Іван Крупко.
Ён таксама адзначыў, што за 8 месяцаў сельскагаспадарчыя арганізацыі вобласці вырабілі прадукцыі больш як на 2,6 млрд рублёў. "Гэта звыш 108% да ўзроўню мінулага года", - удакладніў кіраўнік вобласці.
"Але за гэтымі мільярдамі не толькі эканоміка. За імі - тысячы людзей, якія кожны дзень выходзяць у поле, садзяцца за руль камбайна, аўтамабіля, сушаць збожжа, рамантуюць тэхніку, клапоцяцца пра жывёл", - сказаў ён.
Старшыня аблвыканкама падзякаваў кожнаму, хто сёлета сваёй працай зрабіў агульны каравай больш важкім. "Дзякуй ветэранам, якія перадалі моладзі прафесійныя сакрэты, і маладым работнікам, якія самі ўжо становяцца прыкладам у рабоце", - выказаў удзячнасць кіраўнік рэгіёна.
Да спіса