Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
Навіны рэспублікі
У Беларусі створана дзяржкамісія па кантролі за ходам уступнай кампаніі ў 2025 годзе
15.04.2025

У Беларусі створана дзяржкамісія па кантролі за ходам уступнай кампаніі ў 2025 годзе

У Беларусі створана дзяржаўная камісія па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступнай кампаніі ў 2025 годзе. Адпаведны ўказ нумар 152 падпісаў 14 красавіка Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Старшынёй камісіі назначаны намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Каранік. У склад камісіі ўключаны прадстаўнікі Савета Рэспублікі і Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі, органаў дзяржаўнага кіравання, кантралюючых органаў і грамадскіх арганізацый.

Рэалізацыя ўказа дасць магчымасць забяспечыць абарону правоў і законных інтарэсаў грамадзян пры паступленні ва ўстановы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, прымаць у выпадку неабходнасці аператыўныя меры рэагавання для выключэння парушэнняў заканадаўства.

Да спіса