Агульная плошча раёна складае 138.119 гектараў, з іх 39,9 тысячы гектараў, сельскагаспадарчых зямель, у тым ліку 27,3 тысячы гектараў ворных. З агульнай плошчы - 58% тэрыторыі займае лес, у асноўным змяшаны, на больш паніжаных участках з ўвільготненымі глебамі сустракаюцца хвойнікі чарнічнікавыя і імшыстыя, 1,2% - рэкі, азёры, штучныя вадаёмы і каналы.
У раёне 77 населеных пунктаў, у тым ліку 1 пасёлак гарадскога тыпу і 76 сельскіх населеных пунктаў.
Колькасць насельніцтва Акцябрскага раёна складае 14,2 тыс. чалавек, у тым ліку гарадское - 7,3 тыс. чалавек (51 працэнт), сельскае - 6,9 тыс. чалавек (49 працэнтаў) (на 1 студзеня 2021 года).
Акцябрскi раён мае дастаткова спрыяльныя прыродныя ўмовы для развіцця ўсіх сфер жыццядзейнасці чалавека. Раўнінны характар рэльефу садзейнічае развіццю населеных пунктаў, сельскагаспадарчаму асваенню зямель.
На тэрыторыі раёна працякае рака Пціч, знаходзяцца некалькі азёр.
Акцябрскi раён мае пэўны прыродна-рэсурсны патэнцыял.
Тэрыторыя Акцябрскага раёна багатая на карысныя выкапні, такія як нафта, каменны вугаль, калійная і каменная солі, якія знаходзяцца ў стадыі геалагічнай распрацоўкі. Наладжана прамысловая распрацоўка нафты толькі на Вішанскім і Азямлянскім радовішчах.
Прамысловасць Акцябрскага раёна прадстаўлена 2 прамысловымі прадпрыемствамі: ААТ "Акцябрскi завод сухога абястлушчанага малака" і КЖУП "Акцябрскае". Асноўныя галіны прамысловасці: вытворчасць малочных прадуктаў, жыллёва-камунальная гаспадарка.
Сельская гаспадарка - аснова вытворчай дзейнасці насельніцтва сельскіх населеных пунктаў. Спецыялізацыя сельскагаспадарчай вытворчасці Акцябрскага раёна - мяса-малочная жывёлагадоўля з развітым раслінаводствам.
З вытворчага пункту гледжання існуючыя суадносіны відаў зямель можна лічыць аптымальнымі для Акцябрскага раёна. Цяпер склалася структура пасяўных плошчаў, якая ў асноўным адпавядае патрабаванням спецыялізацыі. Яна дае магчымасць выканаць дзяржаўную замову продажу асноўных культур і забяспечыць жывёлагадоўлю кармамі.
У 2021-2025 гадах у гэтай структуры пасеваў будуць павялічвацца пасяўныя плошчы пад кукурузу.
Аграрны сектар эканомікі Акцябрскага раёна ўключае 8 адкрытых акцыянерных таварыстваў, 26 сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак, 1 дзяржаўную сельскагаспадарчую ўстанову «Акцябрская сортавыпрабавальная станцыя», 2 арганізацыі – унітарнае прадпрыемства «Акцябрская аграхімія», адкрытае акцыянернае таварыства «Акцябррайаграсэрвic».
Эканамічны сектар Акцябрскага раёна ў асноўным складаецца з такіх сфер дзейнасці, як сельскагаспадарчая вытворчасць, прамысловасць, будаўніцтва, гандаль, аказанне платных і бытавых паслуг.
Асноўная доля насельніцтва, занятага ў эканоміцы Акцябрскага раёна, засяроджана ў сельскай і лясной гаспадарках 28%, у прамысловасці занята 19%, у гандлі і грамадскім харчаванні - 9%, у адукацыі - 20%, у ахове здароўя - 14%, у культуры - 4 %, у іншых галінах - 6%.