Галоўная / Прывітанне старшыні

Прывітанне старшыні

Прывітанне  старшыні

Паважаныя наведвальнікі сайта, дарагія сябры, землякі!

Вас вітае Акцябрская зямля і мы, яе працавітыя людзі.

Край, багаты залатымі нівамі палёў, дзе здабываюць нафту і штогод радуюцца шчодрым дарам лесу, дзе роўнядзь азёр пераплятаецца з косамі рэк, які па праву называецца адным з найпрыгажэйшых куткоў Гомельскай вобласці нашай цудоўнай Рэспублікі Беларусь.

Тут вы сустрэнеце традыцыйную добразычлівасць і гасціннасць, даведаецеся пра багатую гісторыю краю, насычаную падзеямі і імёнамі з больш як пяцісотгадовай вельмі дзіўнай і гераічнай гісторыяй, пра якую складалі легенды, пісалі вершы і карціны. Не толькі ў памяці нашчадкаў, але і на старонках выданняў мы назаўсёды застанёмся «Рудабельскай рэспублікай», «другой Масквой», партызанскім краем. Лёс раёна неаддзельны ад гісторыі ўсёй рэспублікі. З яе не выкрасліць тое, што было, што пражыта. Вялікая сіла духу, мужнасці, стойкасці і патрыятызму землякоў адзначана высокай дзяржаўнай узнагародай вымпелам «За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны».

Рукамі сучасных акцябрычан будуюцца новыя аб'екты, рэалізуюцца інвестыцыйныя праекты ва ўсіх галінах народнай гаспадаркі, ствараюцца ўмовы, спрыяльныя для вядзення бізнесу. Захоўваючы лепшыя традыцыі папярэднікаў, мы разам працуем для будучых пакаленняў. Мы цэнім сваю малую радзіму, прымнажаем славу і ўнікальнасць родных мясцін у перамогах вучняў, дасягненнях творчых калектываў і моладзі, у правядзенні фестывалю фальклорнага мастацтва «Берагіня», а таксама ствараючы такія гастранамічныя брэнды, вядомыя за межамі краіны, як салодкасметанковае масла «Рудабелачка» і сухое абястлушчанае малако, «Рудабельскі пернік» і хлеб па старадаўніх беларускіх рэцэптах. Раён актыўна ўдзельнічае ў рэалізацыі прыярытэтных дзяржаўных праграм і вырашэнні амбіцыйных задач.

Дзякуючы стараннай працы і ўзаемападтрымцы наперадзе нас чакаюць новыя поспехі і здзяйсненні. Спрыяльны бізнес-клімат, створаны кіраўніцтвам краіны, вобласці і раёна, садзейнічае развіццю прадпрымальніцтва, выгаднаму ўкладанню інвестыцый і магчымасці ўвасобіць у рэальнасць самыя смелыя планы на тэрыторыі Акцябрскага раёна. Мы адкрытыя да супрацоўніцтва і ўмацавання міжрэгіянальных і міжнародных партнёрскіх сувязей, узаемадзеяння ў эканамічных і сацыяльна-культурных сферах.

Спадзяюся, што знаёмства з нашым краем у віртуальнай прасторы пяройдзе ва ўзаемавыгадныя эканамічныя сувязі, дапаможа наладзіць дружалюбныя і партнёрскія адносіны ва ўсіх сферах дзейнасці, прыцягне турыстаў і інвестараў на нашу гасцінную Акцябрскую зямлю.

Усё дасягнутае сёння – толькі чарговы рубеж. Наперадзе ў нас маштабныя планы па забеспячэнні ўстойлівага эканамічнага росту, павышэнні ўзроўню жыцця насельніцтва, паляпшэнні якасці выпускаемай прадукцыі і яе канкурэнтаздольнасці, рацыянальным выкарыстанні мясцовых рэсурсаў, умацаванні кадравага патэнцыялу, і што самае галоўнае – павышэнні ролі чалавека працы ва ўсіх сферах жыцця.

Сёння жыхары раёна працуюць на яго будучыню і будучыню сваёй краіны. І мы, як гасцінныя гаспадары, вам заўсёды рады і гаворым: «Сардэчна запрашаем на Акцябршчыну!».


З павагай,
старшыня Акцябрскага раённага выканаўчага камітэта
Ірына Міхайлаўна Намочанка