Дзяржаўная ўстанова “Акцябрскі заапарк”
Заапарк – цудоўнае месца адпачынку для дзяцей і дарослых!
Жадаеце ўбачыць часцінку свету – гэта да нас!
Наш адрас: 247319
Гомельская вобласць,
г.п.Акцябрскі,
вул.Савецкая, 31а.
Кантактныя тэлефоны:
Дырэктар: (02357) 3 82 42 мабільны +37533 3668600
Касса (02357) 3 00 82
Распарадак працы:
з 10.00 да 19.00
Заапарк з’яўляецца ўнікальнай культурна-асветніцкай установай, дзе размешчаны экспазіцыі жывел багатай і разнастайнай фаўны.
Гэта адно з цудоўных месцаў адпачынку не толькі для жыхароў Акцябрскага раёна, але і гасцей з розных куткоў Беларусі, блізкага і далёкага замежжа.
Тэрыторыя заапарка складае 1,77 га. Штогод заапарк наведвае больш 13000 чалавек.
Заапарк утрымлівае і экспаніруе калекцыі больш 70-ці відаў птушак і жывёл, што складае 261 экзэмпляр. З усіх відаў два занесены ў Міжнародную Красную кнігу і восем відаў - у Красную кнігу Беларусі. Калекцыя працягвае папаўняцца за кошт набыцця новых жывёл, абмену з іншымі заапаркамі, з’яўленнем дзіцянят. У заапарку ёсць магчымасць паназіраць за жывёламі ва ўмовах, прыбліжаных да прыродных, пазнаёміцца з біялогіяй жывёл і птушак, іх паводзінамі, праблемамі іх аховы.
Узаемадзеянне наведвальнікаў з жывёламі адбываецца ў час правядзення самых разнастайных экалагічных мерапрыемстваў, якія праходзяць у заапарку: экскурсіі, святы, конкурсы, акцыі, гульні і г.д.
Да паслуг наведвальнікаў ў заапарку падрыхтавана цікавая лекцыйная праграма, індывідуальныя і групавыя экскурсіі для дашкольнікаў, вучняў, дарослай аўдыторыі па ідывідуальных заяўках.
Заапарк адкрыты для наведвальнікаў на працягу ўсяго года. Кожны сезон цікавы па-свойму, у любую пару года ў ім ёсць што паглядзець.
У час навагодніх свят заапарк запрашае наведвальнікаў на інтэрактыўныя тэатралізованныя прадстаўленні з Дзедам Марозам, Снягурачкай, казачнымі героямі. Таксама вас чакаюць захапляючыя і пазнавальныя экскурсіі па жывёльнаму царству.
У летні перыяд працуе атракцыён дзіцячая чыгунка “Паравозік з Рамашкава”, дзіцячы электрамабіль, кантактны заапарк.